29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая газета падорыць чытачам дыск з песнямі ўраджэнкі Беларусі

Нямецкая газета падорыць чытачам дыск з песнямі ўраджэнкі Беларусі
ЛІДЗІЯ ВАЛЕНТА
ФОТА: SZ-ONLINE.DE

Лідзія Валента і дрэздэнская газета Sächsische Zeitung аб'ядналі намаганні для правядзення музычнага эксперыменту.

Спявачка Лідзія Валента, якая нарадзілася ў Берасці, і дрэздэнская газета Sächsische Zeitung аб'ядналі намаганні для правядзення музычнага эксперыменту, піша belmir.by.

Яны вызначылі падрыхтаваць дыск са старымі нямецкімі каляднымі гімнамі ў сучаснай інтэрпрэтацыі і да снежаньскіх святаў падарыць яго ўсім падпісчыкам выдання.

Лідзія ўжо запісала 16 кампазіцый, аранжыраваных пад уплывам сплаву розных накірункаў: класічнай музыкі, поп-музыкі, джазу і блюзу.

Аднак на дыск трапяць толькі 10 калядных гімнаў з 16-ці. Якіх менавіта - да 31 кастрычніка павінны вызначыць самі чытачы газеты інтэрнэт-галасаваннем.

Для гэтага ўрыўкі з кожнай песні выкладзеныя на спецыяльна зробленым для праекта сайце.

Гатовая ўжо і вокладка дыска. Як піша Sächsische Zeitung, на ёй Валента паўстала зусім не ў традыцыйным чырвоным каўпаку, а на заднім плане няма прыбранай ялінкі.

Замест гэтага на галаве ў яе - вянок з белых калядных руж. А ззаду - просты сіні фон без усялякіх упрыгожванняў.

Пры гэтым спявачка ўбраная ў сінюю сукенку, пашытую ў родным горадзе спявачкі - Берасці. Яе даўжыня ад пояса ўніз складае 1,6 метра.

Як паведамляецца, Лідзія Валента нарадзілася ў Беларусі, расла ў Чэхаславаччыне і Расеі, а з 1998 года жыве ў Нямеччыне і называе сваім домам Дрэздэн.

Sächsische Zeitung - рэгіянальная штодзённая газета, заснаваная ў 1946 годзе. Яе цяперашні наклад роўны прыкладна 230 тысяч асобнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках