25 красавiка 2024, Чацвер, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Нідэрландаў: Спецслужбы РФ спрабуюць уплываць на нашу дэмакратыю

1
Кіраўнік Мінабароны Нідэрландаў: Спецслужбы РФ спрабуюць уплываць на нашу дэмакратыю

Анк Бейлевэлд заявіла аб кібервайне з Расеяй.

Нідэрланды знаходзяцца ў стане кібервайны з Расеяй, заявіла кіраўніца Мінабароны краіны Анк Бейлевэлд у каментары пра высылку расейскіх грамадзян паводле падазрэння ў кібератаках на сэрверы Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) у Гаазе. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на De Telegraaf.

Міністр станоўча адказала на пытанне, ці з'яўляецца цяперашняя сітуацыя кібервайной з Расеяй. «[Расейскія спецслужбы] спрабуюць уплываць на наша звычайнае паўсядзённае жыццё, на нашу дэмакратыю рознымі спосабамі», - патлумачыла яна.

Міністр прывяла ў прыклад выбары ў ЗША ў 2016 годзе і адзначыла, што «гэта сапраўды небяспечна, што робяць расейцы». «Мы павінны пазбавіцца ад наіўнасці ў гэтай галіне», - падкрэсліла Бейлевэлд.

Чацвёра расейцаў былі высланыя з Нідэрландаў у красавіку паводле падазрэння ў кібератаках сэрвераў АЗХЗ. 4 кастрычніка Мінабароны краіны абнародавала гэтыя звесткі адначасова з заявай МЗС Вялікай Брытаніі аб падрыхтоўцы і выкананні ГРУ «не выбарчых і безразважных» кібератак ва ўсім свеце супраць спорту, бізнэсу, палітычных інстытутаў і СМІ. МЗС Расеі раскрытыкавала заявы, зробленыя Нідэрландамі і Вялікай Брытаніяй, адкінуўшы абвінавачванні ў кібератаках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках