23 красавiка 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Украінскі гелікаптэр Мі-24 збіў на Данбасе беспілотнік РФ

14
Відэафакт: Украінскі гелікаптэр Мі-24 збіў на Данбасе беспілотнік РФ

Экіпаж Мі-24 у небе над Лісічанскам Луганскай вобласці збіў беспілотнік «Арлан-10».

Штаб аперацыі Аб'яднаных сіл УСУ апублікаваў 14 кастрычніка на сваёй старонцы ў Facebook відэа, як экіпаж гелікаптэра Мі-24 у небе над Лісічанскам Луганскай вобласці збівае беспілотнік «Арлан-10», які знаходзіцца на ўзбраенні расейскага войска. Раней сёння ўкраінскія вайскоўцы паведамілі, што беспілотнік выконваў выведвальны палёт па маршруце Лісічанск - Севераданецк. Для яго знішчэння прыцягнулі гелікоптэр агнявой падтрымкі, паведамляе gordonua.com.

Украінскія вайскоўцы ўжо знайшлі абломкі лятальнага апарата. Яшчэ два бесплотнікі прарасейскія баевікі страцілі над Лісічанскам учора.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках