25 красавiка 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан: Brexit павінен ісці паводле канадскага сцэнару

Барыс Джонсан: Brexit павінен ісці паводле канадскага сцэнару
БАРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: AFP/KIRSTY WIGGLESWORTH

Экс-міністр заклікаў Брытанію «супрацьстаяць хуліганам».

Былы міністр замежных спраў Брытаніі Барыс Джонсан заклікаў улады Вялікабрытаніі супраціўляцца патрабаванням Еўрапейскага Звязу аб Brexit, паведамляе The Telegraph, для якога экс-чыноўнік напісаў разгромны артыкул, піша zn.ua.

"Надышоў час супрацьстаяць хуліганам. Пасля больш чым двух гадоў маніпуляцый з боку ЕЗ надышоў момант, калі Вялікабрытаніі трэба супраціўляцца", - заявіў Джонсан.

Джонсан пералічыў усе саступкі, на якія Лондан пайшоў, каб дагадзіць Брусэлю падчас перамоў аб Brexit, адзначыўшы, што гэта не тое, што трэба краіне - на ягоную думку, Брытанія павінна ўкласці з ЕЗ дамову, аналагічную як паміж Канадай і Еўразвязам.

"Ніякіх мыт, ніякіх квот, свабодны гандаль у аснове глыбокага і асаблівага партнёрства. Гэта правільна для абодвух бакоў, надышоў час дамагчыся гэтага", - падкрэсліў Джонсан.

Нагадаем, 20 чэрвеня Палата Лордаў брытанскага Парламента зацвердзіла канчатковы варыянт законапраекта аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. 26 чэрвеня каралева Вялікабрытаніі Элізабэт II дала згоду на прыняцце законапраекта аб Brexit.

Брытанія пакіне Еўразвяз у сакавіку 2019 года. Пасля гэтага, цягам 21 месяца будзе дзейнічаць пераходны перыяд. За гэты час бакі павінны ўзгадніць пытанні новага фармату стасункаў. На час пераходнага перыяду Злучанае Каралеўства не зможа браць удзел у прыняцці супольных пастаноў чальцоў ЕЗ, але прадоўжыць уносіць сродкі ў бюджэт арганізацыі і будзе прызнаваць пастановы Еўрапейскага суда. Акрамя таго, Лондан будзе заставацца чальцом еўрапейскага рынку і Мытнага звязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках