19 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак прылічыў да ліку святых сем чалавек

1
Папа Францішак прылічыў да ліку святых сем чалавек

На цырымонію кананізацыі на плошчы Святога Пятра сабраліся 70 тысяч вернікаў.

Рымска-каталіцкая царква прылічыла да ліку святых сем чалавек, у тым ліку былога пантыфіка Паўла VI, які памёр у 1978 годзе.

14 кастрычніка цырымонію кананізацыі на плошчы Святога Пятра правёў Папа Рымскі Францішак, піша агенцтва ANSA.

У ліку новых святых, - забіты ў Сан-Сальвадоры арцыбіскуп Оскар Рамэра, які актыўна выступаў супраць сацыяльнай няроўнасці і крытыкаваў абодва бакі канфлікту падчас грамадзянскай вайны ў Сальвадоры. Ён быў застрэлены жаўнерамі падчас імшы ў 1980 годзе. Забойцаў Рамэра так і не асудзілі. Да кананізацыі арцыбіскупа заклікалі каталікі з Лацінскай Амерыкі.

Таксама Ватыкан прылічыў да ліку святых італьянскіх святароў Франчэска Спінелі (1853-1913) і Вінчэнца Рамана (1751-1831), манашак Марыю Кацярыну Каспер і Насарыю Марч Месу, а таксама свецкага праведніка нунцыя Сулпрыцыё. На цырымонію кананізацыі на плошчы Святога Пятра сабраліся 70 тысяч вернікаў. Партрэты новых святых вывесілі на ўваходнай частцы базылікі Святога Пятра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках