28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - патрыярху Кірылу: Вы павінны ведаць нашую пазіцыю

61
Лукашэнка - патрыярху Кірылу: Вы павінны ведаць нашую пазіцыю
Фота: БелТА

Дыктатар сустрэўся з кіраўніком РПЦ напярэдадні Сінода ў Менску.

Лукашэнка заявіў сёння аб «адзінстве царквы» на сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім Кірылам, піша БелТА.

«На жаль, нашая Царква вельмі часта ў гісторыі станавілася закладніцай міждзяржаўных дачыненняў. Часам нашых няправільных учынкаў, - адзначыў беларускі дыктатар. - Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазіцыю, што раскол - гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы небяспечнейшыя за ўсё. Таму мы вельмі балюча ставімся да таго, што адбываецца сёння ў праваслаўі».

Лукашэнка падкрэсліў, што сучасны свет змяніўся. «Мала таго, што паскорыўся, ён змяніўся не ў лепшы бок. І закладнікі ўжо ўсё насельніцтва нашай планеты. Гэта перш за ўсё дрэнны настрой. А настрой - гэта заўсёды была адказнасць Царквы. Таму гэта б'е найперш па Царкве, па яе служыцелям», - канстатаваў Лукашэнка.

Дыктатар цёпла прывітаў патрыярха ў Беларусі, адзначыўшы, што гэта родная зямля для іх абодвух. «Заўсёды напярэдадні нашых сустрэч я ўспамінаю ваш перыяд служэння ў Царкве аж да патрыяршага сану. У нас у Беларусі заўсёды былі вельмі цёплыя ўспаміны. І я вам казаў, у мяне ў памяці засталося вашае перамяшчэнне са Смаленска ў Калінінград, і абавязкова праз нашу Беларусь (патрыярх Кірыл раней служыў арцыбіскупам Смаленскім і Калінінградскім і часта быў праездам у Беларусі. - рэд.). Напэўна, з таго часу вы палюбілі гэтую не чужую для вас зямлю», - сказаў Лукашэнка.

Ён зычыў патрыярху Кірылу мудрасці і трывання. «Мы як прыхаджане будзем старацца падтрымліваць яднанне ўсіх працэсаў, каб захаваць мір на зямлі. Ужо занадта блізка мы падышлі да небяспечнай рысы», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках