18 красавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Занадта кароткая памяць у чыноўнікаў ад адукацыі

2
Леанід Судаленка: Занадта кароткая памяць у чыноўнікаў ад адукацыі

У Гомелі не могуць знайсці таго, хто адправіў студэнтаў на сельгасработы.

Гомельская гарадская пракуратура не будзе разбірацца, хто адправіў студэнтаў БелДУТ у поле для збору морквы. Як паведаміла праваабаронцу Леаніду Судаленку намеснік пракурора, дарадца юстыцыі Алеся Рабцава адказ на гэтае пытанне будзе шукаць абласнаая ўправа адукацыі. Пра гэта піша гомельская «Вясна».

Нагадаем, 1 кастрычніка студэнты трэцяга курса электратэхнічнага факультэта БелДУТ у навучальны час былі прыцягнутыя ў ААТ «Камбінат «Усход» да зборцы морквы.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які ажыццяўляе штогадовы маніторынг выкарыстання працы школьнікаў і студэнтаў для зборку ўраджаю ў сельгаспрадпрыемствах паставіў перад пракурорам Гомеля пытанне аб прымусовай працы, што цягне за сабой парушэнне кодэкса аб адукацыі.

- Прымусовая праца ў Беларусі забароненыя Канстытуцыяй. Кодэкс аб адукацыі не прадугледжвае нароўні з іншымі абавязкамі навучэнца абавязак ягонага ўдзелу ў працы для збору ўраджаю і больш за тое, устанаўлівае наўпроставую забарону. Забараняецца прыцягненне навучэнцаў устаноў адукацыі да выканання работ, якiя не прадугледжаны вучэбна-праграмнай дакументацыяй і праграмамі выхавання, - напісаў пракурору праваабаронца.

Абласная ўправа адукацыі ў асобе начальніка Сяргея Парошына перанакіравала зварот праваабаронцы непасрэдна ў навучальную ўстанову, у якой вучацца студэнты.

Пакуль праваахоўнікі і чыноўнікі ад адукацыі шукаюць крайняга ў гэтай сітуацыі, 12 кастрычніка ў Гомелі два аўтобусы студэнтаў-медыкаў былі адпраўленыя на моркву.

Успамінаючы маладзечанскую трагедыю 2015 года, калі на зборы бульбы загінула школьніца, Леанід Судаленка заяўляе пра гатоўнасць разбірацца і з выпадкам перапынення навучальнага працэсу ў медычным універсітэце.

- Пасля той трагедыі не толькі школьнікаў, але і студэнтаў і навучэнцаў пакінулі ў спакоі і больш не адпраўлялі на зборку ўраджаю. Як бачым, занадта кароткая памяць у чыноўнікаў ад адукацыі, - дадаў праваабаронца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках