25 красавiка 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ робіць захады супраць кібератак Расеі

ЕЗ робіць захады супраць кібератак Расеі

Комплексны план процідзеяння РФ зацвердзіць Еўракамісія.

Еўрапейскі Звяз рыхтуецца зрабіць захады супраць нападаў расейскіх хакераў. Як піша нямецкая газета Handelsblatt у панядзелак, 15 кастрычніка, са спасылкай на тэкст праекта выніковай заявы ўдзельнікаў саміту ЕЗ, прызначнанага на 18 кастрычніка, плануецца ўзмацніць "здольнасць супрацьстаяць гібрыдным кібератакам", піша dw.com.

Еўразвяз мае намер у сваёй заяве асудзіць напад расейскіх агентаў на Арганізацыі аб забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), пра які раней паведамлялі ўлады Нідэрландаў, піша Handelsblatt. Лідары краін ЕЗ таксама заявяць аб патрэбе захадаў супраць так званых фэйкавых навін з Расеі з мэтай абароны дэмакратычнай сістэмы і барацьбы з дэзінфармацыяй у святле выбараў у траўні 2019 года у Еўрапарламент.

Новыя распараджэнні Еўракамісіі ў галіне кібербяспекі

У сваю чаргу Еўракамісія плануе ў снежні даць план дзеянняў для супрацьстаяння кіберпагрозам, паведамляе далей Handelsblatt. Паводле інфармацыі, еўрапейскае ведамства ўжо распрацавала некалькі распараджэнняў у галіне кібербяспекі, якія павінны быць прыняты да красавіка 2019 году - заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага складу органаў ЕЗ.

У пачатку кастрычніка шэраг краін абвінавацілі Галоўную ўправу Генштаба Мінабароны Расеі, больш вядомую са старой назвы ГРУ, у датычнасці да кібератак. Так, Нідэрланды паведамілі аб прадухiленнi кампутарнай атакі расейскіх шпіёнаў на серверы АЗХЗ у Гаазе. Са звестак брытанскага Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі (NCSC), ГРУ з высокай дзеллю імавернасці датычнае да дзейнасці шэрагу хакерскіх груповак.

Раней ЗША абвінавацілі ў кібератаках сем меркаваных супрацоўнікаў ГРУ, чацвёра з якіх ужо былі высланы з Нідэрландаў, а яшчэ трое - абвінавачваліся ў нападах на Дэмакратычную партыю ЗША. Затым з аналагічнымі абвінавачваннямі выступілі Канада, Нямеччына і Латвія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках