29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У галовах беларускага кліру адбываецца рэвалюцыя

10
СМІ: У галовах беларускага кліру адбываецца рэвалюцыя
Фота: «Радыё Свабода»

На Сінодзе РПЦ у Мінску не засядае ні адзін беларус.

Сінод Расейскай праваслаўнай царквы ў Менску праходзіць у гістарычны момант для праваслаўя ў рэгіёне. Пасля таго як Украінская царква атрымае незалежнасць з рук Экуменічнага патрыярхату, на тое ж па праву можа разлічваць і Беларуская царква, піша «Наша Ніва».

На фоне Украіны ідэя пра беларускую аўтакефалію, якая яшчэ год назад здавалася чымсьці фантастычным і таму недыскусійным, набывае цалкам адчувальныя формы.

У галовах беларускага кліру адбываецца рэвалюцыя, у гэты ж час патрыярх маскоўскі прылятае сюды каб пазначаць тэрыторыю і пагразіць украінскаму праваслаўю, якое ўважае за «сваё».

Наконт патрыярха Кірыла (Гундзяева) у царкоўных колах Беларусі зласловяць: калі ты называеш Украіну сваёй тэрыторыяй, то чаму тады баішся туды прыехаць?

«Было б лагічна, калі б у Канстанцінопалі Кірыл абмеркаваў з Варфаламеем [Сусветным патрыярхам - Рэд.], як разам выдаць Украіне Томас - гэта дазволіла б Маскве захаваць твар. А што ён зрабіў замест гэтага? Даказваў Варфаламею, што ўкраінская нацыя - наватвор, а таму і царква павінна падпарадкоўвацца Маскве. Гэта сорам», - кажа нашая крыніца ў царкоўных колах.

Дарэчы, у Сінодзе РПЦ мала што няма ніводнага чалавека, які б абараняў беларускую пазіцыю, там наогул няма ніводнага беларуса. Праваслаўная Беларусь прадстаўленая там разанскім мітрапалітам, які за чатыры гады ні разу не прадэманстраваў эвалюцыі сваіх поглядаў.

Няма прычын думаць, што калісьці ў будучыні ён стане для беларусаў «сваім».

Тут Павел (Панамароў) прадаўжае займацца тым, чым займаўся ў ЗША, Ізраілі ці Аўстрыі - прасоўвае інтарэсы Масквы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках