18 красавiка 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Македоніі пастанавіў вынесці на галасаванне змену назвы краіны

1
Парламент Македоніі пастанавіў вынесці на галасаванне змену назвы краіны

Пакуль для прыняцця пастановы не стае дзевяці галасоў.

У парламенце Македоніі адбудзецца галасаванне за канстытуцыйныя папраўкі, якімі прадугледжваецца змяненне назвы краіны на Паўночную Македонію.

Пра гэта паведамляе македонскай Kanal 5.

Для зацвярджэння змены назвы краіны патрэбныя дзве траціны галасоў дэпутатаў парламента.

Пакуль незразумела, ці атрымаецца дэпутатам большасці пераканаць калег з апазіцыі падтрымаць папраўкі, бо пакуль для прыняцця змены назвы не стае 9 галасоў.

Апазіцыйная VMRO-DPMNE не рабіла аб'явы, ці прымуць яе дэпутаты ўдзел у галасаванні і як будуць галасаваць. Зрэшты апазіцыя абяцае сачыць за ходам дэбатаў.

У той жа час апазіцыя прытрымліваецца думкі, што пагадненне з Грэцыяй аб змене назвы было капітуляцыяй і абвінавачвае прэм'ера Зарана Заева ў хлусні, бо той абяцаў, што Канстытуцыю не будуць мяняць.

Раней паведамлялася, што дэпутаты ад апазіцыі, якія схільныя падтрымаць канстытуцыйныя папраўкі, атрымліваюць пагрозы.

Як паведамлялася, рэферэндум аб змене назвы Македоніі прызналі несапраўдным праз нізкі прыход выбарцаў.

З афіцыйных звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў, прыход на рэферэндуме склаў 36,91%, тады як заканадаўства патрабуе ўдзелу больш як 50% выбаршцаў.

Змену назвы краіны на Паўночную Македонію падтрымалі 91,46% грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Супраць выступілі 5,65%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках