20 красавiка 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мытнікі канфіскавалі ў пасажыркі цягніка $8 тысяч

7
Беларускія мытнікі канфіскавалі ў пасажыркі цягніка $8 тысяч

Валюта была незадэклараванная.

Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Украінка ехала на цягніку Масква-Бэрлін. У пункце мытнага афармлення яна заявіла мытніку, што вязе з сабой $8 тысяч, і паказала іх. Аднак мытнікі ў асабістых рэчах жанчыны знайшлі яшчэ $10 тысяч, паведамляе БелТА.

«У адпаведнасці з заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза абавязковаму мытнаму дэклараванню падлягаюць гатовыя грошы, якiя перамяшчаюцца праз мяжу, у эквіваленце больш за $10 тысяч. Таму $8 тысяч, якія перасягалі ўстаноўленую норму, канфіскавалі да пастановы суда», - адзначылі ў Берасцейскай мытні.

Супраць украінкі пачалі адміністрацыйны працэс паводле ч 2 арт 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў). Санкцыя артыкула прадугледжвае да 30 базавых адзінак штрафу, а таксама канфіскацыю незадэклараваных грошай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках