24 красавiка 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Жана-Клода Юнкера перамагла на выбарах у Люксембургу

Партыя Жана-Клода Юнкера перамагла на выбарах у Люксембургу

Кааліцыя на чале з прэм'ерам краіны ўсё ж застаецца пры ўладзе.

Кансерватыўная Хрысціянска-сацыяльная партыя, якую цягам 19 гадоў узначальваў цяперашні прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер атрымала больш за ўсё галасоў на выбарах у Люксембургу, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Люксембурга.

Згодна з вынікамі выбараў, кансерватары набралі 28,31% галасоў, што больш як на 5 адсоткавых пунктаў менш, чым на выбарах 2013 года. Партыя Юнкера такім чынам атрымлівае 21 мандат у 60-мясцовым парламенце Люксембурга.

Кааліцыя на чале з прэм'ерам Ксаўе Бэтэлем, якому прагназавалі паразу, усё ж застаецца пры ўладзе. Разам кааліцыя Люксембуржскай сацыялістычнай рабочай партыі, Дэмакратычная партыя Бэтэля і зялёныя ўзялі 31 мандат.

У парламент таксама патрапілі "Піраты", атрымаўшы два мандаты, левыя (2 мандаты) і партыя ADR (4 мандаты).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках