23 красавiка 2024, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія палічыла, колькі ёй каштавала акупацыя СССР

5
Эстонія палічыла, колькі ёй каштавала акупацыя СССР

Талін збіраецца падаць пазовы аб кампенсацыі шкоды.

Камісія пры Міністэрстве юстыцыі Эстоніі ацаніла суму шкоды ад акупацыі краіны Савецкім Саюзам прыкладна на 92 млрд рублёў (цяперашнім курсам за 1,2 млрд еўра).

Пра гэта паведамляе партал ERR са спасылкай на справаздачу камісіі.

Старшыня камісіі, гісторык Тоомас Хіё мяркуе, што Эстонія не можа адмовіцца ад вывучэння прычыненых страт і выстаўлення патрабаванняў аб кампенсацыі, бо гэта будзе азначаць прызнанне добраахвотнага далучэння да СССР.

"Міжнароднае права дазваляе нам выстаўляць пазовы аб кампенсацыі шкоды за страты, звязаныя з акупацыяй, і ў мінулым гэта зрабілі некалькі дзяржаў. Савецкі Саюз акупаваў Эстонію ў 1940 годзе, і акупацыйная ўлада нясе адказнасць за час акупацыі. Адмова ад кампенсацыі шкоды можа ўважацца за прызнанне добраахвотнага далучэння да савецкага Саюзу. У такім выпадку будуць забыты дзясяткі тысяч грамадзян, якія сталі ахвярамі савецкай улады, і будзе прызнаная недарэчнасць і непатрэбнасць дзейнасці тых, хто змагаўся супраць акупацыйнай ўлады", - сказаў ён.

Са слоў міністра юстыцыі Урмаса Рэйнсалу, шмат страт не могуць быць вымераныя ў грошах, напрыклад, разбурэнне дзяржаўнасці, культуры, адукацыі, развіцця вольнага грамадства. Рэйнсалу мяркуе, што працу для ацэнкі шкоды трэба прадаўжаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках