18 красавiка 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАБР надае Менску «мядзведжую паслугу»?

2
ЕАБР надае Менску «мядзведжую паслугу»?

Экспэрты Еўразійскага банка раяць Беларусі сыходзіць ад даляра паводле прыкладу Расеі.

Рэгіянальныя фінансавыя рынкі схільныя да санкцыйнага ціску, а высокая ўразлівасць вонкавых шокаў абумоўленая сярод іншага высокай ступенню далярызацыі, што выяўляецца не толькі ў міжнародных разліках, але і ва ўнутраных фінансавых аперацыях у межах асобна ўзятых краін. Такую выснову робяць экспэрты ЕАБР у чарговым штомесячным аглядзе, піша tut.by.

«На гэтым фоне курс на пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют можа ўвайсці ў лік ключавых кірункаў паляпшэння якасці эканамічнага асяроддзя ў рэгіёне аперацый ЕАБР», - канстатуюць у ЕАБР.

Пакуль краіны рэгіёну актыўна абмяркоўваюць магчымасць пераходу на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах. Хоць экспэрты кажуць, што пэўны прагрэс у гэтым кірунку ўжо намеціўся. Паводле звестак ЕЭК, у агульным аб'ёме ўзаемных разлікаў за тавары і паслугі паміж краінамі ЕАЭС доля аплаты ў далярах знізілася з 30% у 2013 годзе да 18,3% за 2017 год. Разам з тым даляр застаецца дамінуючай валютай пры аплаце тавараў і паслуг паміж дзяржавамі ЕАЭС, выключаючы разлікі з Расеяй.

«На гэтым фоне існуе патэнцыял далейшага пашырэння выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі рэгіянальнага аб'яднання», - мяркуюць у банку.

Тэндэнцыя на дэдалярызацыю назіраецца і ва ўнутраных фінансавых аперацыях. Пры гэтым поспехі Беларусі ў змене структуры зберажэнняў на карысць нацыянальнай валюты пакуль даволі сціплыя. За апошнія гады доля дэпазітаў у замежнай валюце ў агульным аб'ёме дэпазітнай базы скарацілася ў Казахстане да 46,9% на пачатак жніўня 2018 года (зніжэнне са студзеня 2016 года 33,4 адсоткі), у Расеі - да 27,5% (зніжэнне на 13,5 адсоткі), у Кыргызстане - да 45,8% (на 21,2 адсоткі), у Таджыкістане - да 54,5% (на 18 адсоткаў), у Арменіі - да 59,7% (на 10,8 адсотка) і ў Беларусі - да 65,4% (на 8,8 адсоткаў).

Аналагічныя тэндэнцыі экспэрты адзначаюць і на ўнутраных крэдытных рынках, дзе скарачаецца ўдзельная вага крэдытнай запазычанасці ў замежнай валюце. У партфелі расейскіх банкаў доля валютных крэдытаў знізілася з 22,9% у студзені 2016 года да 14,5% у жніўні 2018 года, казахстанскіх банкаў - з 35,4% да 24%, беларускіх банкаў - з 57,2% да 48, 9%.

Урады і цэнтральныя банкі прадаўжаюць барацьбу з далярызацыяй. У Расеі распрацоўваецца план захадаў у дэдалярызацыі эканомікі, які сярод іншых задач накіраваны на стымуляванне выкарыстання расейскага рубля ў экспартных аперацыях. У Беларусі прапрацоўваюцца захады для абмежавання эмісіі на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Нагадаем, эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв'ю Сharter97.org раскрытыкаваў спробы дэдалярызацыі ў Расеі і Беларусі:

«Большых ідыётаў я ніколі не сустракаў. ВУП Расеі - усяго 1,5% ад сусветнага ўзроўню. А даляр з'яўляецца міжнароднай рэзервовай валютай. Расейскім банкірам трэба зрабіць дзве рэчы: прыбраць у сваіх грошах два нулі і ўвесці «залаты стандарт». І ўсё. Больш нічога рабіць не трэба, а лепш пасля гэтага яшчэ і распусціць усіх банкіраў.

Паказальна тое, што Беларусь следам за Расеяй пачала рабіць тое ж самае. Лукашэнка таксама «выводзіць» даляр з краіны. У нас - мала адкрытая эканоміка. Яна павінна быць валютнай. Замест гэтага пайшоў працэс дэдалярызацыі. Знайшліся адданыя вучні Набібулінай - і дзейнічаюць паводле рэцэптаў з Расеі», - заявіў Леанід Заіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках