24 красавiка 2024, Серада, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто адказвае за рэчы, пакінутыя ў камеры захоўвання або гардэробе?

7
Хто адказвае за рэчы, пакінутыя ў камеры захоўвання або гардэробе?

У крамах часта прапануюць пакінуць рэчы ў камеры захоўвання, а ў рэстарацыі - здаць у гардэроб.

Але напэўна вы чулі фразу «за пакінутыя рэчы адміністрацыя адказнасці не нясе». Хто адказвае за рэчы, якія наведвальнік здаў на захоўванне, разбіраўся tam.by.

Прадавец, каб забяспечыць захаванасць рэчаў пакупніка (гаспадарчых сумак, пакетаў, партфеляў і іншых буйнагабарытных рэчаў), павінен стварыць адпаведныя ўмовы, указана ў пункце 20 Правілаў продажу асобных тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання. Пры гэтым ён не можа перашкаджаць таму, каб пакупнік увайшоў у гандлёвую залу са сваімі рэчамі.

Калі ў краме створаныя ўмовы для захоўвання рэчаў (камеры захоўвання), значыць, прадавец фактычна гатовы ўкласці з пакупніком бязвыплатную дамову захоўвання рэчаў. Пакупнік укладае гэтую дамову ў той момант, калі пакідае сумку або пакет у камеры захоўвання. Пацвярджэннем таму, што дамова ўкладзеная, можа стаць нумарны жэтон (нумар) ці іншы знак, які сведчыць, што рэчы прынятыя на захоўванне.

Паводле дамовы захоўвання адзін бок (захавальнік) абавязваецца захоўваць рэч, перададзеную яму іншым бокам, і вярнуць гэтую рэч у захаванасці. (Артыкул 776 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Захавальнік адказвае за страту, нястачу або пашкоджанне рэчаў, прынятых на захоўванне, таму павінен забяспечыць умовы захаванасці. Калі на віну захавальніка з рэччу што-небудзь здарылася, то ён нясе адказнасць. Страты кампенсуюцца за страту і нястачу рэчаў – усумай кошту згубленых або адсутных рэчаў; за пашкоджанне рэчаў - у суме, на якую панізіўся іх кошт, кажа артыкул 792 Грамадзянскага кодэкса.

У кавярні, рэстарацыі, тэатры і іншых установы, дзе наведвальнік здае рэчы ў гардэроб і атрымлівае нумарок, дзейнічае той жа закон - адказнасць за захаванасць кладзецца на захавальніка. Калі ж у кавярні гардэроба няма і рэчы прапануюць пакінуць на вешалцы ў зале, сачыць за захаванасцю павінен іх уладальнік.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках