19 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Foo Fighters разам са сваім дзесяцігадовым фанатам віртуозна зайграў хіт Metallica

4
Відэафакт: Foo Fighters разам са сваім дзесяцігадовым фанатам віртуозна зайграў хіт Metallica

Дзесяцігадовы фанат пакарыў публіку падчас канцэрту Foo Fighters у Канзасе.

Падчас канцэрту ў Канзасе фронтмэн гурту Foo Fighters Дэйв Грол паклікаў на сцэну дзесяцігадовага фаната па імені Кальер Рул, паведамляе «Медуза».

Спярша музыка стаў жартаваць пра ўзрост свайго прыхільніка, пасля чаго ўдакладніў, ці грае той на гітары. Высветлілася, што так і, акрамя таго, мог бы выканаць што-небудзь з творчасці Metallica. Разам Рул і Грол зайгралі «Enter Sandman», адну з самых вядомых песень Metallica - а астатнія сябры Foo Fighters ім падыгрывалі.

У канцы выступу Грол падарыў юнаму прыхільніку сваю гітару і жартам паабяцаў, што знойдзе яго, калі ўбачыць інструмент у продажы на eBay.

Пазней у твітэры Foo Fighters з'явіўся запіс з канцэрту ў Канзасе. Грол яшчэ раз падзякаваў Рулу і заявіў, што свету варта сцерагчыся наступнага пакалення рокераў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках