29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Гацак: Падзеі вакол украінскай аўтакефаліі вельмі моцна паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі

2
Максім Гацак: Падзеі вакол украінскай аўтакефаліі вельмі моцна паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі
Макса Гацак

Аўтакефалія беларускай царквы магчымая.

Візіт патрыярха ў Беларусь - значная падзея, але наўрад ці яна непасрэдна звязаная з тым, што сёння адбываецца ў стасунках паміж Масквой і ўкраінскай царквой. Візіт у Менск быў запланаваны яшчэ вясной, тлумачыць «Белсату» рэдактар хрысціянскага інфармацыйнага партала «Крыніца» Максім Гацак.

Між тым, падзеі вакол украінскай аўтакефаліі вельмі моцна паўплываюць на беларускую сітуацыю праз шэраг фактараў.

«Па-першае, гэта будзе яшчэ адзін крок да магчымай беларускай аўтакефаліі. У перспектыве. Не найбліжэйшым часам, але ў перспектыве. Таму што аўтакефалія ўкраінскай царкве, як раней і польскай, будзе выдавацца на падставе таго, што Кіеўская метраполія, якая ахоплівае тэрыторыю сучаснай Беларусі, належала да Канстанцінопальскай царквы і была перададзеная Маскве на часовае валоданне. І на падставе гэтага Канстанцінопаль заяўляе, што з'яўляецца маці царквы Украіны, адпаведна і для Беларусі, і таму можна спакойна падаваць аўтакефалію на падставе гэтага», - тлумачыць Гацак.

Хоць Масква і аспрэчвае гэта права на аўтакефалію, але Максім Гацак упэўнены, што падзеі будуць развівацца імкліва, і працэс, які пачаўся ва Украіне ў жніўні, ужо не спыніць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках