25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пасяджэнні сінода РПЦ Беларускую царква прадстаўляў грамадзянін РФ

27
На пасяджэнні сінода РПЦ Беларускую царква прадстаўляў грамадзянін РФ

Пасяджэнне Сінода РПЦ у Менску скончылася разрывам стасункаў з Канстанцінопалем.

Сінод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў пастанову цалкам разарваць стасункі з Канстанцінопальскім патрыярхатам, паведаміў на брыфінгу пасля заканчэння сінода ў Менску кіраўнік Аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Іларыён.

У заяве гаварылася, што Беларуская праваслаўная царква далучаецца да пастановы. БПЦ прадстаўляў грамадзянін Расеі Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, нагадвае «Радыё Свабода».

Нагадаем, згодна з артыкулам 13 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый», кіраўніком рэлігійнай арганізацыі ў Беларусі «можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Адзначым, сінод Расейскай Праваслаўнай Царквы, арганізаваны цяпер у Менску, з'яўляецца нелегальным, бо быў ануляваны дакумент 17 стагоддзя аб вяршэнстве Масквы над Кіеўскай мітраполіяй (тады ў яе склад уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі).

Такім чынам, з пункту гледжання Канстанцінопаля, Менск - гэта ўжо чужая для Масквы тэрыторыя. Раз скасоўваецца Патрыяршая грамата 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад Маскву, то скасаванне тычыцца і Беларусі. Тады, у XVII стагоддзі, Рэч Паспалітая і Кіеўская мітраполія ўключалі ў сябе і беларускую тэрыторыю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках