29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея стамілася ад Пуціна

4
Расея стамілася ад Пуціна
ФОТА: GETTY IMAGES

У Крамля застаўся адзін варыянт.

У верасні "Адзіная Расея" не змагла перамагчы на выбарах кіраўнікоў трох (з 80) рэгіёнаў РФ. І неўзабаве ў Расеі пачалася масавая ратацыя губернатараў. Пра тое, як адстаўкі звязаныя з вынікамі выбараў, і якое значэнне яны маюць, "Апострафу" распавёў расейскі журналіст і публіцыст Леанід Радзіхоўскі:

- Думаю, што не варта перабольшваць значэнне гэтых звальненняў, бо гэта нармальная бюракратычная працэдура. Такія пастановы прымае ўправа ўнутранай палітыкі адміністрацыі прэзідэнта. Іх прымае паводле многіх параметраў: і папулярнасць губернатара, і тэрмін знаходжання на пасадзе, і нейкія вынікі ў галіне, і асабістыя стасункі - гэта значыць як у кожнай бюракратычнай сістэме.

Час ад часу назапашваецца стос гэтых пастаноў, і яны гэты стос цягнуць Пуціну. На нейкія пытанні ў яго можа быць асабістае меркаванне. Скажам, звальненне губернатара Пецярбурга - гэта відавочна ягоная асабістая пастанова. А астатніх губернатараў, думаю, ён наогул у жыцці ў вочы бачыў адзін раз і мала разумее, хто яны такія.

Пасада губернатара - розная, але сярэдні губернатар (які-небудзь курскі, напрыклад) паводле рангу прыкладна адпавядае намесніку міністра. Губернатар у Свярдлоўску - гэта ўжо міністр, губернатар Пецярбурга - віцэ-прэм'ер, ну а маскоўскі мэр - гэта, лічыце, узровень прэм'ер-міністра. А ўсе астатнія - гэта чыноўнікі трэцяй рукі, якіх прызначаюць і здымаюць. Кадры гэтыя падбірае таксама адміністрацыя прэзідэнта паводле нейкіх апаратных крытэраў, ну і асабістым, натуральна, сувязях.

Гэта звычайныя расейскія чыноўнікі, якія цалкам не змяніліся з часоў "Рэвізора" - звычайныя гараднічага... Ну не могуць яны сядзець на пасадах па сто гадоў запар! Вось знялі губернатара Курска. Ён там сядзеў 18 гадоў, за якія, натуральна, нічога не зрабіў... Ну, і годзе (яму ўжо пад 70 гадоў).

Я не думаю, што гэтыя звальненні неяк асабліва звязаныя з мінулымі выбарамі. Вядома, незадаволенасць людзей цалкам відавочная. Але я не думаю, што той жа Кірыенка настолькі наіўны, што ўсур'ёз мяркуе, што ад перамены месцаў складнікаў сума зменіцца. Зразумела, што новыя чыноўнікі фактычна нічым не адрозніваюцца ад старых і палітыку праводзяць адну і тую ж. Бо людзі з адміністрацыі не могуць змяніць сітуацыю ў краіне, стомленасць ад Пуціна і яго асабістае жаданне гуляць у высокую міжнародную палітыку і без канца шпурляць пустымі бутэлькамі ў Захад. Застаецца мяняць выканаўцаў сярэдняй рукі.

Вынікі выбараў ніяк не адаб'юцца на кантролі Масквы над рэгіёнамі. Усе губернатары, якую б партыю яны ні прадстаўлялі, - гэта стоадсоткавыя чыноўнікі, якія аўтаматычна падпарадкоўваюцца ўправе ўнутраных спраў адміністрацыі. Іншая справа, што ёсць нейкія партыйныя разборкі, і чамусьці ўважаецца за пажаданае, каб губернатар быў з "Адзінай Расеі". Хоць ніякай розніцы паміж губернатарамі ад той ці іншай партыі няма: гэта як губернатары-бландзіны і брунеты, тоўстыя і худыя...

Звальненні не звязаны з палітыкай, бо ў Расеі няма палітыкі. Рэйтынг Пуціна аб'ектыўна падае - не ўлады, а менавіта Пуціна. Ён падае і будзе падаць, бо запас зайцоў у рукаве у фокусніка скончыўся, а на сцэне ён працягвае стаяць. Але, па-першае, нельга змяніць тут нешта пераменай губернатараў, міністраў і гэтак далей. А, па-другое, нічога катастрафічнага для Пуціна ў гэтым няма: ён абраны легітымна да 2024 года, і ніякіх сродкаў адхіліць яго ад улады няма, ніякіх апанентаў у яго няма. Расейскі цар - ён і ёсць расейскі цар, які б ні быў ягоны рэйтынг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках