Ігар Стасевіч: Будзем глядзець у будучыню з аптымізмам
4- 16.10.2018, 9:48
- 7,906
Паўабаронца нацыянальнай каманды Беларусі - аб нулявой нічыёй з камандай Малдовы ў Лізе нацый.
Паўабаронца БАТЭ і нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Стасевіч падзяліўся ўражаннямі ад нулявой нічыёй з камандай Малдовы ў Лізе нацый, паведамляе pressball.by:
- Агулам, гульня нам не вельмі ўдалася, складана нешта сказаць па гарачых слядах. У першым тайме бракавала вастрыні каля брамы апанента, не маглі стварыць ніякага небяспечнага моманту. У другім такія шанцы з'яўляліся. Мяркую, што 0:0 - заканамерны вынік.
- Што перашкодзіла перамагчы? Хваляванне?
- Вядома, хваляванне заўсёды прысутнічае. Безумоўна, з гэтым трэба спраўляцца. Мы ўсе ведаем, што стаіць на коне, а гэта крыху цісне. Але мы згулялі ўнічыю не праз гэта.
- Якія шанцы ў каманды Беларусі на выхад з групы?
- Цяпер не ўсё ад нас залежыць. Хоць падолей Люксембург, і ўсё ў нашых руках. Перамагчы такога спаборніка няпроста. Вы бачыце, што ўсё ідзе ў нас натужліва ў гэтай групе, але будзем глядзець у будучыню з аптымізмам. Будзем рыхтавацца, пакуль нічога не страчана.