19 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Корак на МКАД: адзін аўтамабіль апынуўся на капоце іншага

3
Корак на МКАД: адзін аўтамабіль апынуўся на капоце іншага

Ад праспекта Незалежнасці да вёскі Цна ўтварыўся корак.

Сёння раніцай у гадзіну пік на вонкавым коле МКАД прыкладна ад праспекта Незалежнасці да вёскі Цна ўтварыўся корак. Паводле папярэдняй інфармацыі onliner.by, на гэтым адцінку колавай здарылася некалькі ДТЗ. Наступствы аднаго з іх - самага сур'ёзнага - бачыў чытач з нікам BassPlayer.

Ён распавёў, што ў той момант, калі ён ехаў па колавай дарозе, корак пачынаўся прыкладна ад павароту на стадыён «Заря».

- Машына, якая ехала за Toyota, як бы падчапіла яе знізу і прыўзняла сабе на капот, прыціснуўшы таксама да раздзяляльнай агароджы, - паведаміў BassPlayer.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ. Хуткай ён не бачыў, магчыма, абышлося без пацярпелых.

- Мне здалося, што ўсе ўдзельнікі здарэння самастойна выйшлі з аўто, дапамога нікому не патрабавалася, хоць аварыя даволі сур'ёзная, - адзначыў сведка.

Кіроўца таксама распавёў, што практычна штодня на гэтым адцінку МКАД узнікаюць коркі.

- Я штодня езджу колавай на працу ад Баравой да праспекта Пераможцаў, і дзён, у якія я мог бы праехаць без коркаў, агулам крыху менш як адзін. Мабыць, раззлаваныя кіроўцы, знерваваныя ў корках, стараюцца паспець на працу і робяць дзіўныя манеўры, спрабуючы астатніх падрэзаць, выціснуць, каб самому праехаць хутчэй, - выказаў здагадку BassPlayer.

На 9:40 ў Менску назіраюцца 5-бальныя коркі. Такую ацэнку дае сэрвіс «Яндэкс.Карты». Акрамя адцінка МКАД у раёне Лагойскага тракта, ускладнены рух таксама паблізу ад Ігуменскага тракту, дзе працягваецца рэканструкцыя эстакады. Абцяжараны рух і на ўнутраным коле побач з вёскай Цна - там вядуцца дарожныя работы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках