29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон зрабіў перастаноўкі ва ўрадзе Францыі

Макрон зрабіў перастаноўкі ва ўрадзе Францыі
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: CHESNOT/GETTY IMAGES

Прызначаны новыя кіраўнікі ключавых міністэрстваў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правёў перастаноўкі ва ўрадзе, змяніўшы некалькіх міністраў і прызначыўшы міністра МУС.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com.ua са спасылкай на сайт Елісейскага палаца.

Новым міністрам унутраных спраў прызначаны Крыстоф Кастанье. На гэтай пасадзе ён змяніў Жэрара Колана, які ў верасні падаў у адстаўку, каб балатавацца ў мэры Ліёна.

Кастанье блізкі да Макрон, раней займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ў пытаннях стасункаў з парламентам.

Французскі прэзідэнт таксама прызначыў новых міністраў культуры, сельскай гаспадаркі і харчавання, эканомікі і фінансаў. Ён таксама змяніў некалькіх дзяржаўных сакратароў пры міністэрствах.

Перастаноўкі ва ўрадзе чакаліся яшчэ на мінулым тыдні, але Макрон адклаў пастанову пасля сустрэчы з прэм'ерам Эдуарам Філіпам.

Новы ўрад павінен сабрацца на сваё першае пасяджэнне ў сераду. У той жа дзень за давер новаму Кабінету павінен прагаласаваць парламент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках