24 красавiка 2024, Серада, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Маўчаць больш нельга

4
Андрэй Шарэнда: Маўчаць больш нельга
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «Наша Ніва»

Толькі публічны пратэст і дакладныя патрабаванні могуць змяніць сітуацыю.

14 кастрычніка ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Берасцейцы ўжо даволі доўга вядуць барацьбу супраць шкоднай вытворчасці, якая можа з'явіцца ў іхнім горадзе. Што прымушае людзей штонядзелі выходзіць на вуліцы места? Cайт Сharter97.org распытаў у каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Берасці Андрэя Шарэнды:

- Апошнім часам мы ўсё часцей чуем аб шкодных прадпрыемствах, якія з'яўляюцца на тэрыторыі нашай краіны. Чаму ўлады гэта дапускаюць?

- Адказ вельмі просты. Лукашэнка хоча ўсякімі спосабамі залучуць хоць нейкія інвестыцыі. Менавіта з гэтай прычыны з'яўляюцца шкодныя прадпрыемствы і адсталыя заводы. Ва ўсёй Еўропе адмовіліся ад гэтых прадпрыемстваў, а ў нас іх паўсюдна будуюць: Берасце, Светлагорск, Белаазёрск. Разумееце, такімі тэхналогіямі сёння карыстаюцца краіны Афрыкі.

Ніхто не глядзіць на меркаванне людзей, на іхнія погляды. Тут пытанне ўпіраецца толькі ў матэрыяльны складнік.

- Тэма экалогіі так моцна зачапіла берасцейцаў?

- Разумееце, гэта не толькі тэма экалогіі. Можна сказаць, што акцыя пратэсту, якая прайшла ў гэтую нядзелю, стала новым крокам. Раней людзі выходзілі без лозунгаў і нейкіх патрабаванняў. Цяпер людзі ўсвядомілі, што гэта бессэнсоўна. Берасцейцы збіралі подпісы, выходзілі на плошчу, абмяркоўвалі праблемы, звязаныя з заводам. Гэтым разам мы ўбачылі акцыю пратэсту. Людзі зразумелі, што маўчаць больш нельга і выйшлі мэтанакіравана, разумеючы, што будуць арышты.

- Чаму ўлады так нэрвова адрэагавалі на пратэст? Былі затрыманыя блогеры Пятрухін і Кабанаў, лідэр БНК Мікалай Статкевіч атрымаў пяць дзён арышту?

- Гэта яшчэ раз паказвае, што улады турбуюць толькі акцыі пратэсту. Ніякія зборы подпісаў і розныя пэрформансы, якія не нясуць палітычнай падкладкі, не робяць ўплыву. Толькі публічны пратэст і дакладныя патрабаванні могуць змяніць сітуацыю ў горадзе і сітуацыю ў краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках