19 красавiка 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа прыбыў у Савудаўскую Арабію ў сувязі з расследаваннем справы журналіста Хашогі

Пампэа прыбыў у Савудаўскую Арабію ў сувязі з расследаваннем справы журналіста Хашогі
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Пасля гэтага дзяржаўны сакратар ЗША накіруецца ў Турцыю.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа прыбыў у Савудаўскую Арабію для сустрэчы з каралём Салманам, на якой будзе абмяркоўвацца знікненне і, магчыма, забойства савудаўскага журналіста Джамала Хашогі, паведамляе svoboda.org.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адправіў Пампэа ў Эр-Рыяд пасля тэлефоннай размовы з манархам у панядзелак. Са слоў Трампа, кароль сказаў, што нічога не ведае пра здарэнне. Заходнія агенцтвы адзначаюць, што Хашогі публікаваў крытычныя артыкулы пра савудаўскага кронпрынца Мугамада бін Салмана.

Тым часам, турэцкая паліцыя завяршыла следчыя дзеянні на тэрыторыі савудаўскага консульства ў Стамбуле, дзе 2 кастрычніка знік журналіст. Праца следчых працягвалася шмат гадзін і, як паведамляюць журналісту, што працавалі ў будынку консульства, "у акне на высокім паверсе было бачнае сіняе святло, які ўжываецца пры пошуках узораў ДНК".

Майк Пампэа пасля сустрэч у Эр-Рыядзе накіруецца ў Турцыю, паведаміў прадстаўнік Нацыянальнай рады бяспекі Турцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках