19 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі траіх актывістаў «Моладзі БНФ»

2
У Менску затрымалі траіх актывістаў «Моладзі БНФ»
ФОТА: ULADZ HRYDZIN

Яны праводзілі акцыю ля Мінабароны супраць дзедаўшчыны.

Акцыя «Моладзі БНФ» каля будынка Мінабароны ў Менску прадаўжалася некалькі секунд. Да актывістаў адразу ж падышоў АМАП, былі затрыманыя трое ўдзельнікаў: Дзяніс Мандзік, былая старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка і яшчэ адзін хлопец, паведамляе svaboda.org.

Першая акцыя ў рамках кампаніі супраць дзедаўшчыны «Квіток на той свет» прайшла 16 кастрычніка на беразе Свіслачы, недалёка аб будынка Мінабароны.

Са слоў кіраўніка «Моладзі БНФ» Дзяніса Мандзіка, кампанія «Квіток на той свет» накіраваная на тое, каб паказаць людзям «ўсе рэаліі сучаснага войска ў Беларусі», а таксама давесці перавагі кантрактнай службы.

«У сувязі з тым, што апошнім часам пачасціліся выпадкі гвалту і забойстваў у войску, мы пачынаем гэтую кампанію, - гаварылася ў распаўсюджаным актывістамі прэс-рэлізе. - Асноўная наша мэта - выклікаць грамадскі рэзананс, прыцягнуць увагу грамадства і зрабіць так, каб пра гэта казалі не толькі тады, калі памрэ новы хлопец. Колькі яшчэ павінна загінуць хлопцаў, пакуль людзі перастануць маўчаць?».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках