29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Ян Павел II - узор патрыятызму і чалавечнасці

1
Анджэй Дуда: Ян Павел II - узор патрыятызму і чалавечнасці
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Абранне Караля Вайтылы на пасад святога Пятра было адной з самых важных падзей XX стагоддзя.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Ян Павел II імкнуўся да дасягнення міру ва ўсім свеце і выступаў за правы слабых і прыгнечаных. Сёння спаўняецца 40-я гадавіна абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім, паведамляе «Радыё Польшча».

«Ён надзвычай клапаціўся пра мір ва ўсім свеце, выступаў за правы слабых і прыгнечаных. Ён казаў пра гэта ў сваіх выступах ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, казаў пра гэта падчас сваіх шматлікіх апостальскіх падарожжаў, казаў падчас пропаведзі на плошчы святога Пятра ў Рыме», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Анджэй Дуда адзначыў, што палякі многім абавязаныя Яну Паўлу II.

«Ягоныя словы суцяшалі нас у часы барацьбы за свабоду і былі для нас паказальнікам падчас цяжкага працэсу стварэння незалежнай дзяржавы. Мы памятаем ягоную поўную веры малітву аб новай свабоднай Польшчы на плошчы Перамогі ў Варшаве. Гэта словы, якія мелі дзеянне і застаюцца актуальнымі дагэтуль», - падсумаваў прэзідэнт Дуда.

Прэзідэнт перакананы, што абранне Яна Паўла II было адной з самых важных падзей XX стагоддзя. На ягоную думку, Папа Ян Павел II назаўжды застанецца ўзорам патрыятызму і чалавечнасці, якая ляжыць у аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках