20 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Падвышэнне коштаў бензіну надта нервуе людзей

3
Барыс Жаліба: Падвышэнне коштаў бензіну надта нервуе людзей

Паліва можа даражэць і налета.

Эканаміст Барыс Жаліба распавёў «Радыё Рацыя», да якога часу будуць падвышацца кошты аўтамабільнага паліва.

З 14 кастрычніка чарговым разам змяніліся раздробныя кошты аўтамабільнага паліва, кошт традыцыйна вырас на 1 капейку. Гэта ўжо дваццатае падаражанне з пачатку года.

У канцэрне «Белнафтахім» адзначаюць, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) «прадаўжаюць працаваць у складаных варунках апераджальнага росту коштаў нафты ў параўнанні з коштамі нафтапрадуктаў».

Як распавёў эканаміст:

- Кіраўніцтва НПЗ апошнім часам увесь час стогне і распавядае, як складана працаваць з нізкімі ўнутранымі коштамі паліва. Маўляў, каб выйсці на рэнтабельную працу, трэба, каб кошты выраслі на 23 адсоткаў. Вось мы і бачым ужо дваццатае падвышэнне коштаў аўтамабільнага паліва па 1 капейцы кожны раз. Такім чынам і выходзяць на рэнтабельную мяжу - за кошт аўтааматараў.

- Калі спыніцца рост коштаў паліва?

- Мы ўжо практычна зраўняліся з коштамі бензіну ў Расеі, але да канца года падвышэнні будуць прадаўжацца. Рэзерв падвышэння яшчэ не вычарпаны, нават налета гэты працэс можа прадоўжыцца.

Штотыднёвае падвышэнне коштаў вельмі нервуе людзей. Але тут ва ўладаў большая прастора «для творчасці». Прывучаюць народ, што кошты павінны павышацца не нашмат, але ўвесь час.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках