29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрухін і Кабанаў атрымалі па пяць дзён за ўдзел у мітынгу «Не - заводу АКБ!»

1
Пятрухін і Кабанаў атрымалі па пяць дзён за ўдзел у мітынгу «Не - заводу АКБ!»
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН

Яшчэ адзін удзельнік пратэсту Раман Кісляк з ІЧУ трапіў у лякарню.

У Берасці 16 кастрычніка прадоўжыліся суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла амаль 120 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У выніку 14 з іх былі затрыманыя. Пазней з РАУС адпусцілі траіх непаўналетніх.

Суд Ленінскага раёну разглядаў адміністрацыйныя справы блогераў Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава і актывіста Алега Вяловa, якія хадайнічалі ўчора аб укладанні дамоваў з адвакатам. Яны абвінавачваюцца ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Судовае пасяджэнне пачалося а 14-30. Суддзя Сяргей Каліна адразу забараніў фота і відэа.

Аляксандр Кабанаў не адмаўляў свой удзел у нядзельным мітынгу на цэнтральнай плошчы Берасця. На пасяджэнні выступіў сведка-міліцыянт Павел Ружынскі.

У выніку суддзя прыгаварыў Аляксандра Кабанава да пяці дзён арышту за парушэнне артыкула 23.24 КаАП. Аналагічная пастанова была прынятая ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна.

Яшчэ адзін з затрыманых пасля акцыі 14 кастрычніка, праваабаронца Раман Кісляк трапіў з ізалятара часовага ўтрымання ў лякарню з прычыны высокага ціску. Суд над ім перанесены на 18 кастрычніка.

Нагадаем, усяго ўчора суд Ленінскага раёна Берасця разгледзеў 7 адміністрацыйных спраў: 6 удзельнікаў мітынгу атрымалі штрафы, а ў дачыненні да аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча ўжылі адміністрацыйны арышт на 5 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках