24 красавiка 2024, Серада, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: РПЦ капітулявала перад Канстанцінопальскім патрыярхатам

Віталь Портнікаў: РПЦ капітулявала перад Канстанцінопальскім патрыярхатам
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Сінод у Менску паказаў, што ніякіх рычагоў на сусветную палітыку ў Масквы няма.

Сінод Расейскай Праваслаўнай Царквы капітуляваў перад Канстанцінопальскім Патрыярхатам, піша ў сваім тэлеграм-канале ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў.

Адзінае, на што выявіліся здольныя іерархі - забараніць ужо не толькі святарам, але і свецкім прычашчацца ў цэрквах Канстанцінопальскага патрыярхату. Такая ж пастанова прымалася і пасля аднаўлення кананічнай тэрыторыі Канстанцінопальскага патрыярхату ў Эстоніі, пасля чаго праз усяго некалькі гадоў еўхарыстычныя стасункі былі адноўленыя.

Сінод РПЦ проста прадэманстраваў, што ніякіх рэальных рычагоў уздзеяння на патрыярха Варфаламея - акрамя «Навічка», зразумела - у Масквы няма. На раскол сусветнага праваслаўя ў Маскве не адважыліся - магчыма, яшчэ і таму, што ёсць разуменне таго, што спроба расколу магла б на практыцы выявіцца ізаляцыяй самой РПЦ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках