28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Мінімальны заробак у Літве падвышаецца да 555 еўраў

Афіцыйна: Мінімальны заробак у Літве падвышаецца да 555 еўраў

Урад краіны прыняў пастанову.

Урад Літвы 16 кастрычніка адобрыў падвышэнне мінімальнага заробку ў Літве. З 2019 года ён павялічыцца на 7,5% і складзе 555 еўраў, паведамляе delfi.lt.

Мінімальны пагадзінны заробак цяпер складае 2,45 еўра, а са студзеня будзе 2,63 еўра, а з падаткамі - 3,39 еўра.

Паводле звестак Сацміна, на гэты момант 36 000 работнікаў бюджэтных устаноў атрымліваюць мінімальны заробак, таму на падвышэнне заробкаў у бюджэце выдадуць 13 млн еўра.

Сёлета мінімальны заробак павялічылі на 20 еўраў да 400 еўраў.

З 2017 года дзейнічае новы Працоўны кодэкс, згодна з якім мінімальны заробак у Літве могуць плаціць толькі за некваліфікаваную праца. У ліпені 2018 года мінімум у Літве атрымлівалі амаль 47 700 чалавек, а менш за мінімум - блізу 99 600 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках