19 красавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У будучыні беларусы змогуць жыць 500 гадоў

23
У будучыні беларусы змогуць жыць 500 гадоў

Цяпер больш за ўсё доўгажыхароў у Віцебскай вобласці.

Са слоў навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лад жыцця і навакольнае асяроддзе на 75% уплываюць на даўгалецце, а гены ўсяго на чвэрць, піша kp.by. Яшчэ даследчыкі ўпэўненыя: шмат жывуць аптымісты, а злосць і раздражняльнасць падрываюць наша здароўе.

Ну а шанец у сучаснага чалавека жыць у будучыні даўжэй ўсё ж ёсць.

- Тэарэтычна можна падоўжыць жыццё да 500 і больш гадоў. Цяпер у свеце навучыліся рэдагаваць ДНК, што дае магчымасць жыць вельмі доўга і аж да неўміручасці. Генетыка - усемагутная навука, і яна дае каласальныя магчымасці. У Беларусі таксама пачынаюцца такія даследаванні, - падзялілася Ірма Масэ, загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Больш за ўсё доўгажыхароў у Віцебскай вобласці, за ёй - Гарадзенская і Менская. І гэта - вяскоўцы. Яшчэ Уладзімір Караткевіч у сваім эсэ «Зямля пад белымі крыламі» пісаў, што на Віцебшчыне ў раёне Дунілавічаў, Шаркаўшчыны і Глыбокага стогадовых больш, чым у горнай Абхазіі.

Дарэчы, беларускія даследчыкі супрацоўнічаюць з універсітэтам на востраве Сардзінія, жыхары якога вядомыя сваім даўгалеццем. Нягледзячы на іншы клімат і іншыя ўмовы, у сардынцаў усё ж ёсць агульнае і з беларусамі.

- На Сардзініі людзі, старэйшыя за 90 гадоў, жывуць у сельскай мясцовасці. А гэта і фізічная праца, і вялікая колькасць малочных прадуктаў. Будзе вельмі цікава даведацца, наколькі мы генетычна падобныя ці наадварот, - падзялілася Алена Міхаленка, вядучая навуковая супрацоўніца лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках