28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаніслаў Шушкевіч: Лукашэнка нелегітымны і непатрэбны

22
Cтаніслаў Шушкевіч: Лукашэнка нелегітымны і непатрэбны
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: KP.BY

Прайшлі б у Беларусі нармальныя выбары - дыктатара даўно ўжо б не было.

Пра гэта ў эфіры інфармацыйна-аналітычнага праекта «Першыя аб галоўным. Каментары» на тэлеканале ZIK заявіў старшыня Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь (1991-1994 гадах Станіслаў Шушкевіч.

«Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што ён атэіст, потым, што праваслаўны атэіст. А я магу дакладна сказаць, што ён бязбожнік. Разумееце, у нас дзяржава аддзеленая ад царквы. І калі ён працуе на ўмацаванне сваёй улады, каб Расея і патрыярх Кірыла падтрымлівалі яго», - упэўнены палітык.

Ён адзначыў: цалкам падзяляе пазіцыю Украіны, бо нельга праслаўляць Кірыла, калі той дабраслаўляе расейскіх вайскоўцаў на вайну з Украінай і ўкраінскімі вернікамі.

«Таму мне здаецца, што шлях аўтакефаліі, які абрала Украіна - гэта правільны шлях. І вельмі правільна, што гэты шлях падтрымаў Канстанцінопаль», - падкрэсліў Станіслаў Шушкевіч.

Таксама ён пракаментаваў меркаванне пра тое, што пастанова аб наданні Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі можа выклікаць чарговую агрэсію з боку расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Пуцін ужо паказаў, што ён не шкадуе жыццяў сваіх грамадзян. Ён не звяртаў увагі, колькі людзей загінула дзеля розных правакацый на Данбасе, таму, думаю, ён можа пайсці на ўсё. Але я не думаю, што супрацоўнік КДБ стане на абарону царквы. Гэта глядзелася б не натуральна, таму не думаю, што гэта можа адбыцца», - запэўніў экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.

Акрамя гэтага ён адказаў на пытанне, чаму Украіна не паслужыла для Лукашэнкі прыкладам таго, што ўсякае сяброўства з Расеяй можа вельмі дорага каштаваць.

«Разумееце, Лукашэнка служыць Пуціну. Прайшлі б у нас нармальныя выбары, яго б ужо даўно не было. Такі «прэзідэнт» з'яўляецца нелегітымным і непатрэбным. Але ён падыходзіць для Расеі, якая робіць з ім усё, што хоча», - заявіў Шушкевіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках