20 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ПА NATO: Альянсу патрэбна Украіна

3
Прэзідэнт ПА NATO: Альянсу патрэбна Украіна

Сёння не толькі Украіна мае патрэбу ў NATO, але і сам Альянс мае патрэбу ва Украіне.

Пра гэта заявіла прэзідэнт Парламенцкай асамблеі NATO Раса Юкнявічэне, піша kmu.gov.ua.

Віцэ-прэм'ер у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Івана Клімпуш-Цынцадзе сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі NATO ў Кіеве.

Бакі абмеркавалі ролю ўрада Украіны ў падрыхтоўцы і правядзенні веснавой сесіі Парламенцкай асамблеі NATO ў 2020 годзе, якая ўпершыню будзе праведзеная ў Кіеве.

«Мы высока цэнім гатоўнасць Украіны правесці вясновую сесію Парламенцкай асамблеі NATO ў 2020 годзе. Перакананая, што ўсё пройдзе на самым высокім узроўні. Сёння не толькі Украіна мае патрэбу ў NATO, але і сам Альянс мае патрэбу ва Украіне», - адзначыла Юкнявічэне.

Украіна сумесна з NATO будзе працаваць над аднаўленнем палітычнага дыялогу высокага ўзроўню ў фармаце Камісіі Украіна- NATO, які цяпер заблакаваны вугорскім бокам, гаворыцца ў паведамленні.

«Пытанні двухбаковага фармату, на жаль, вугорцы выкарыстоўваюць на шматнацыянальнай платформе NATO, асноўным прынцыпам узаемадзеяння з'яўляецца кансэнсус. Для канструктыўнага дыялогу з Вугоршчынай для Украіны надзвычай важна ў гэтым пытанні ўдзел 28 іншых чальцоў NATO, што, безумоўна, будзе мець большую вагу ў канструктыўным дыялогу з Вугоршчынай па імплементацыі моўнага артыкула Закона Украіны «Аб адукацыі», - адзначыла Івана Клімпуш-Цынцадзе.

«Мы гатовыя дзяліцца ўласным досведам здабыцця сяброўства ў Альянсе. Амаль 11 гадоў з моманту падачы заяўкі спатрэбілася Літве, каб стаць сябрам NATO (Літва - сябра NATO з 29 сакавіка 2004 года. - Рэд.)», - адзначыла Юкнявічэне.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні сумеснага процідзеяння выклікам і пагрозам з боку Расеі ў кантэксце падрыхтоўкі і правядзення выбараў ва Украіне. Між іншым, гаворка ішла пра неабходнасць умацавання сістэмы кібербяспекі і кіберабароны Украіны, абмен досведам у супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам і інфармацыйным атакам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках