19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ прайграла апеляцыю ў судзе Швейцарыі паводле крымскага пазову ўкраінскіх кампаній

3
РФ прайграла апеляцыю ў судзе Швейцарыі паводле крымскага пазову ўкраінскіх кампаній

Такую пастанову суд вынес на адкрытым пасяджэнні 16 кастрычніка.

Федэральны суд Швейцарыі ў Лазане адмовіў Расеі ў скасаванні двух юрысдыкцыйных пастаноў паводле справы 12 украінскіх нафтавых кампаній супраць Расейскай Федэрацыі.

Такую пастанову суд вынес на адкрытым пасяджэнні ў аўторак, 16 кастрычніка, паведамляе eurointegration.com.

Украінскія нафтавыя кампаніі, сярод якіх найбуйнейшы вытворца нафтавай прадукцыі «Укрнафта», падалі супраць Расеі ў суд у сувязі з анэксіяй Крыма ў 2014 годзе і стратай сеткі аўтазаправак.

Пасля анэксіі РФ канфіскавала інфраструктуру гэтых кампаній і перавяла іх запраўкі ў сваю ўласнасць.

Кампаніі сцвярджаюць, што Расея парушыла Пагадненне паміж украінскім і расейскім урадамі аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый ад 27 лістапада 1998 года. «Укрнафта» патрабуе кампенсацыі ў 50 млн даляраў, астатнія 11 кампаній - яшчэ 47 млн даляраў.

26 ліпеня 2017 Арбітражны суд са штаб-кватэрай у Жэневе прызнаў, што ён кампетэнтны выносіць пастановы паводле выстаўленых Расеі прэтэнзій. Сёння Лазанскі суд адхіліў апеляцыю Расеі і прызнаў юрысдыкцыю Жэнеўскага арбітражу ў справах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках