19 сакавiка 2024, aўторак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску мужчына скраў аўто праз тры гадзіны пасля суда за крадзеж

12
У Менску мужчына скраў аўто праз тры гадзіны пасля суда за крадзеж

На ўкрадзеным у сталіцы аўто мужчына паехаў у родныя Старыя Дарогі.

Беспрацоўнага 28-гадовага жыхара г. Старыя Дарогі, які падазраецца ў трох крадзяжах аўтамабіляў з тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы, затрымалі ў Менску супрацоўнікі УУР ГУУС Менгарвыканкама і АУВ Фрунзенскага РУУС г. Менска, паведамляе abw.by.

Як было ўстаноўлена, падазраваны ўчыніў першы крадзеж аўтамабіля з вул. Матусевіча праз тры гадзіны пасля выхаду з залы суда Фрунзенскага раёна Менска, дзе яго прысудзілі да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за ўчынены тры месяцы таму згон, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Скрадзены Volkswagen Passat з вул. Матусевіча зламыснік пакінуў у лесапаласе за 7 км ад г. Старыя Дарогі. На наступны дзень мужчына ўчыніў крадзеж аўтамабіля аналагічнай маркі з вул. Шаранговіча. Гэтым разам крадзенае ён пакінуў у двары дома на вул. Вышалескага ў Менску. Праз некалькі дзён быў скрадзены Volkswagen Transporter з вул. Адзінцова і прыпаркаваны каля рынку ў Дзяржынску.

«Далей аператыўнікамі падчас разглядаў было ўстаноўлена, што выкрадзены аўтатранспарт мужчына збіраўся перагнаць у Расею. Пасля, прыехаўшы на мяжу на адным з аўто, мужчына стаў вызнаваць у людзей у чарзе, як даехаць да Смаленска. Яму паведамілі, што памежнікі праводзяць пільны дагляд. Гэта спалохала зламысніка, ён наважыў не спрабаваць выехаць за межы рэспублікі.

Падчас агляду аўтамабіляў следча-аператыўнай групай са спецыялістам Фрунзенскага (г. Менска) РА ГКСЭ выяўленыя і канфіскаваныя сляды рук, сляды абутку, біялагічныя сляды. Па слядах рук пры параўнальных даследаваннях паводле базы АДІС ва ўпраўленні ГКСЭ г. Менску было ўстаноўлена супадзенне з затрыманай асобай, што таксама пацвердзіла дачыненне фігуранта да ўчынення злачынстваў.

Усе тры аўтамабілі ў тэхнічна спраўным стане перададзеныя ўладальнікам.

Фрунзенскім (г. Менска) РАСК праводзіцца папярэдняе расследаванне паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага арт.205 КК РБ «Крадзеж». Акрамя таго, цяпер праводзіцца расследаванне на дачыненне грамадзяніна да ўчынення шэрагу крадзяжоў маёмасці з аўтамашын, прыпаркаваных на тэрыторыі Фрунзенскага раёна Менска.

Вядома, што раней малады чалавек неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за згоны, крадзяжы аўтатранспарту і крадзяжы з аўтатранспарту», - гаворыцца ў паведамленні ГУУС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках