19 сакавiка 2024, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ перакідвае ў Азоўскае мора два караблі берагавой аховы ФСБ

1
РФ перакідвае ў Азоўскае мора два караблі берагавой аховы ФСБ

Расея працягвае павелічэнне колькасці сваіх надводных сіл у Азоўскім і Чорным морах.

Пасля 20 кастрычніка ў Азоўскае мора прыбудуць два памежныя вартавыя караблі (ПВКР) Расейскай Федэрацыі. Пра гэта 16 сёння паведаміў «Украинский милитарный портал».

«Расея працягвае павелічэнне колькасці сваіх надводных сіл у Азоўскім і Чорным морах. Ажыццяўляецца перакідка двух ПВКР-920 (б/н 178) «Сыктывкар» і ПВКР-921 «Кізляр» (б/н 177) праекта 10410 «Светляк» берагавой аховы ФСБ РФ», - адзначае партал.

10 кастрычніка ПВКР-921 «Кізляр» (б/н 177) заўважылі ў чэбаксарскім вадасховішчы недалёка ад Ніжняга Ноўгарада падчас пераходу з Архангельска. 11 кастрычніка гэтым жа маршрутам пачаў ажыццяўляць пераход ПВКР-920 (б/н 178) «Сыктывкар».

«Пакуль невядома, у які атрад берагавой аховы ФСБ РФ накіроўваюцца гэтыя караблі», - гаворыцца ў паведамленні.

У красавіку расейскія памежнікі пачалі спыняць суды ў Азоўскім моры. За чатыры месяцы РФ затрымала больш за 150 замежных судоў, якія накіроўваліся ва ўкраінскія парты, паведаміў 21 жніўня прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках