19 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус падманваў расейскіх прадаўцоў прыёмам з 90-х

6
Беларус падманваў расейскіх прадаўцоў прыёмам з 90-х

Схема, па якой дзейнічаў грамадзянін Беларусі, патрабавала спрыту рук.

У Бранску затрымалі нашага суайчынніка, які спецыялізаваўся на падмане крамаў мабільных тэлефонаў. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення, паведамляе «Белсат».

Расейская паліцыя затрымала махляра, які падмануў шэраг офісаў продажаў лічбавай тэхнікі агулам на 200 тысяч расейскіх рублёў (блізу $3000).

Паводле інфармацыі следчых, 40-гадовы раней судзімы ўраджэнец Беларусі, купляючы дарагія тэлефоны, не дадаваў прадаўцам купюры.

Схема, па якой дзейнічаў махляр, патрабавала спрыту рук. Купляючы самыя дарагія дэвайсы, ён расплачваўся пачкам пяцітысячных купюр, у якой адной купюры бракавала. Пералічыўшы грошы, прадавец указваў на памылку, і аддаваў грошы пакупніку, каб ён пералічыў іх сам. Махляр пералічваў, згаджаўся з нястачай, вяртаў грошы прадаўцу і дэманстратыўна дадаваў яшчэ адну купюру. Разлік быў на тое, што прадавец не пералічваў грошы нанова. А дарма: на сайце МУС Расеі паведамляецца, што падчас падліку махляр хаваў у рукаве прыкладна траціну пачкі.

На слэнгу махляроў такая аперацыя з банкнотамі называецца «заломванне».

Пасля ўчынення злачынства махляр вяртаўся ў Беларусь.

Махляра затрымалі супрацоўнікі расейскага крымінальнага вышуку падчас чарговага злачынства: у адным з гандлёвых цэнтраў Бранска пры аплаце дарагога мабільнага тэлефона ён «заламаў» восем банкнот, прычыніўшы краме шкоду на 40 тысяч рублёў ($615).

Следчыя давялі дачыненне затрыманага да сямі эпізодаў. Агульная сума, на якую яму ўдалося падмануць прадаўцоў, склала блізу 200 000 рублёў. Злачынцу выставілі абвінавачванне паводле артыкула расейскага КК «Махлярства», санкцыя якога прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў. Ён арыштаваны да суда.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках