20 красавiка 2024, Субота, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка: Акупацыйны рэжым не можа забяспечыць бяспеку крымчан

7
Ірына Герашчанка: Акупацыйны рэжым не можа забяспечыць бяспеку крымчан
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Ёсць вялікая рызыка, што Крэмль можа выкарыстоўваць гэтую страшную гісторыю.

Пра гэта заявіла першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка ў «Фэйсбуку», каментуючы тэракт у Керчы:

«Керч - гэта Украіна... Шчырыя спачуванні сем'ям загінулых. Пацярпелым, параненым - хутчэйшага выздараўлення. Сёння мы, уся Украіна, смуткуем разам з керчанамі і спачуваем вам, дарагія нашы.

Акупацыйны рэжым, які не можа забяспечыць бяспеку крымчан, павінен забяспечыць пацярпелых неабходным лячэннем. І вядома, ёсць вялікая рызыка, што акупацыйны рэжым можа выкарыстоўваць гэтую страшную гісторыю, якую, імаверна, сам і справакаваў, для разгортвання сапраўднага тэрору на акупаваным паўвостраве. КДБісты - майстры правакацый і выбухаў.

Сэрца баліць ад таго, у што ператвараецца турыстычны Крым. Атручванне дзяцей у Армянску, выбухі ў Керчы. Гора, безадказнасць, безгаспадарчасць, бяда, разбурэнне, смерць», - заявіла Ірына Герашчанка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках