23 красавiка 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $80 за барэль

4
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $80 за барэль
ФОТА: WISEGEEK

Кошт «чорнага золата» эталоннай маркі апусціўся да $79,76 за барэль.

Нафта эталонных марак паскорыла падзенне ў сераду на звестках амерыканскага міністэрства энэргетыкі аб істотным павелічэнні запасаў нафты ў ЗША на мінулым тыдні.

Снежаньскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 18:55 паводле беларускага часу патаннелі на 1,16% - да $79,76 за барэль.

Як стала вядома са справаздачы Мінэнэрга ЗША, таварныя запасы нафты ў Штатах на мінулым тыдні падскочылі на 6,49 барэляў. Раней Амерыканскі інстытут нафты (American Petroleum Institute, API) паведаміў аб зніжэнні запасаў на 2,13 барэляў, а апытаныя S&P Global Platts экспэрты прагназавалі павышэнне на 1,88 барэляў.

Запасы бензіну ў ЗША, паводле звестак Мінэнэрга, знізіліся на 2,02 барэляў, дыстылятаў - на 830 тысяч барэляў. Аналітыкі чакалі зніжэння першага паказчыка на 1,52 млн барэляў, другога - на 1,5 млн барэляў.

Запасы на тэрмінале ў Кушынзе, дзе захоўваецца нафта NYMEX на продаж, падскочылі на 1,78 барэляў.

Тым часам аб'ём здабычы ў краіне знізіўся на 300 тысяч барэляў за дзень праз прыпыненне працы платформаў у Мексіканскім заліве ў чаканні ўрагану «Майкл».

Экспарт прадуктаў нафтаперапрацоўкі на мінулым тыдні падскочыў да рэкорднага значэння з красавіка, пастаўкі за мяжу бензіну зафіксавалі трэцяе па велічыні значэнне ў гісторыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках