16 лiстапада 2018, Пятніца, 22:07
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Мэй: Цягам наступных дзён і тыдняў мы можам дасягнуць пагаднення аб Brexit

ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Прэм'ерка Брытаніі верыць, што Brexit-пагадненне будзе найбліжэйшыя «дні або тыдні».

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй мяркуе, што пагадненне аб Brexit з ЕЗ можа быць дасягнутае цягам наступных «дзён і тыдняў».

Пра гэта яна заявіла па прыбыцці на саміт ЕЗ у Брусэлі ў сераду ўвечары, піша eurointegration.com.

«Цягам наступных дзён і тыдняў, я веру, мы можам дасягнуць пагаднення. Я веру, што гэтага хочуць усе - угоды, якая будзе адпавядаць інтарэсам і Вялікабрытаніі, і Еўразвязу», - падкрэсліла яна.

Мэй адзначыла, што на сустрэчы з еўрапейскімі калегамі будзе гаварыць «пра вельмі добры прагрэс», але таксама пра «праблемы».

Паводле ейных слоў, пасля сустрэчы ў Зальцбургу старанам удалося многае разгледзець што да пагаднення аб выхадзе Брытаніі і будучыні партнёрства, аднак неразгледжаным застаецца пытанне мяжы з Паўночнай Ірландыяй.

«Каманды працуюць вельмі цяжка для таго, каб пераканацца, што мы развяжам усе праблемы... Але я веру, што ўсё за сталом перамоў імкнуцца дасягнуць пагаднення», - дадала яна.

Раней паведамлялася, што ў брытанскім урадзе прапануюць разгледзець пытанне падаўжэння пераходнага перыяду пасля Brexit, каб выйсці з нявыкруткі ў перамовах з Брусэлем.