23 красавiка 2024, aўторак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары ЕЗ скасавалі пазачарговы саміт аб Brexit

1
Лідары ЕЗ скасавалі пазачарговы саміт аб Brexit
Фота: ukrep.be

Еўрапейскія дыпламаты прынялі пастанову пасля выступу Тэрэзы Мэй.

Лідары краін Еўрапейскага Звязу пастанавілі пакуль скасаваць пазачарговы саміт аб пытанні выхаду Вялікабрытаніі з блока, які планаваўся на 17-18 лістапада.

Такая пастанова была прынятая ў першы дзень саміту ЕЗ, які адкрыўся ўчора ў Брусэлі, паведамляе Reuters.

Прэм'ерка Брытаніі Тэрэза Мэй у сераду ўвечары выступіла з 15-хвілінным заявай перад 27 лідарамі краін ЕЗ, пасля чаго яны без яе абмеркавалі падрыхтоўку ды магчымы сцэнар Brexit без пагаднення.

Мэй заявіла ў Брусэлі, што пагадненне аб выхадзе ўсё яшчэ можа быць складзена цягам найбліжэйшых тыдняў.

Еўрапейскія дыпламаты адзначаюць, што заява Мэй была далёка ад "вызначальнага прагрэсу", якога хацелі 27 лідараў ЕЗ, але яны пагадзіліся адкласці - прынамсі на сёння - запланаваны саміт 17-18 лістапада.

Замест гэтага Мэй атрымлівае яшчэ некалькі тыдняў, каб разгледзець унутраныя палітычныя праблемы, якія, на думку большасці лідараў ЕЗ, з'яўляюцца рэальнай перашкодай для пагаднення.

"Тон быў больш расслабленым, чым у Зальцбургу, без сумневу. Але я не атрымаў нічога прынцыпова новага з пункту гледжання зместу... Тон быў ад таго, хто хоча дасягнуць пагаднення", - сказаў прэзідэнт Еўрапейскага парламента Антоніё Таяні.

Галоўны перамоўшчык ЕЗ Мішэль Барні, які таксама праінфармаваў лідараў аб ходзе перамоў, мяркуе, што пагадненне павінна быць укладзенае да снежня, каб даць парламентам абодвух бакоў час ратыфікаваць дакумент.

Раней паведамлялася, што ў брытанскім урадзе прапануюць разгледзець пытанне падаўжэння пераходнага перыяду пасля Brexit, каб выйсці з тупіка ў перамовах з Брусэлем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках