20 красавiка 2024, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явілася дзіўнае відэа з новага элітнага дома ў «Маяку Менска»

18
У сеціве з'явілася дзіўнае відэа з новага элітнага дома ў «Маяку Менска»
ФОТА: ONLINER.BY

Будаўнік смяецца з планіроўкі памяшкання.

Днямі ў супольнасці «Чай з малінавым варэннем» з'явіўся ролік з дому, які ўваходзіць у склад 4-й, самай дарагой чаргі ЖК «Маяк Менска», паведамляе onliner.by.

У кадры невялікі пакой з калонай у цэнтры, апорнай бэлькай, якая ўпіралася ў аконную раму, і велізарнай шчылінай паміж фасадам і сцяной суседняга пакоя. За кадрам - заразлівы смех аднаго з будаўнікоў. Хлопец смяецца з недарэчнай планіроўкі жылля, якое будуецца цалкам за ўласныя сродкі забудоўніка. Onliner.by даслаў запыт у Dana Holdings з просьбай патлумачыць, што патрапіла на відэа. І атрымаў адказ.

«Відэа знята ў аб'екце нерухомасці, які фінансуецца ўласнымі сродкамі інвестара, - пракаментавалі ў Dana Holdings. - Пры гэтым будаўніцтва дэманстраванага ў відэа аб'екта знаходзіцца на этапе будаўніча-мантажных работ, заканчэнне якіх плануецца праз некалькі месяцаў. Дэманстраваныя памяшканні разглядаюцца кіраўніцтвам для здачы ў арэнду. Яны не прададзеныя і нават не выстаўлены на продаж».

З адказу забудоўшчыка засталіся незразумелыя многія моманты, у тым ліку прызначэнне памяшкання, якое трапіла ў кадр. Для таго каб пацвердзіць, што гэта кватэра, мы патэлефанавалі ў офіс продажаў і ўдакладнілі, ці прадугледжаны офісныя памяшканні ў 4-й чарзе «Маяка Менска». Высветлілася, што яны запраектаваныя толькі на першым і другім паверхах. Мяркуючы з віду з вокнаў памяшкання, якое трапіла на відэа, здымка вялася значна вышэй.

Дамы, якія ўваходзяць у склад 4-й чаргі, самыя дарагія ў «Маяку Менска». Кватэры ў іх будуць прадавацца на фінальнай стадыі гатоўнасці ці не прадавацца наогул. Цяпер забудоўшчык рэалізуе жыллё ў доме №5 «Мікеланджала» коштам ад $1850 да $2359 за «квадрат». Вонкава дом падобны на той, у якім вялася здымка, аднак на планіроўках кватэр, якія выстаўленыя ў ім на продаж, ніякіх неспадзяванак мы не выявілі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках