16 красавiка 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы арганізуе больш за тысячу мерапрыемстваў з нагоды 100 годдзя незалежнасці

МЗС Польшчы арганізуе больш за тысячу мерапрыемстваў з нагоды 100 годдзя незалежнасці

Амаль 1200 мерапрыемстваў будуць арганізаваныя ва ўсім свеце.

У рамках святкавання стагоддзя здабыцця Польшчай незалежнасці ва ўсім свеце пройдзе блізу 1200 мерапрыемстваў. Пра гэта «Радыё Польшча» заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Шымон Сянкоўскі вел Сенк.

Намеснік кіраўніка МЗС прадставіў планы і прыярытэты польскай грамадскай і культурнай дыпламатыі, а таксама праекты, накіраваныя на папулярызацыю Польшчы ў галіне абароны добрага імя дзяржавы.

Як ён адзначыў, у рамках святкавання стагоддзя незалежнасці Польшчы дыпламатычнае міністэрства клапоціцца аб тым, каб «пра Польшчу, пра добрае імя польскай гісторыі, пра польскую культуру, пра тое, чым мы можам ганарыцца, пачулі ў свеце».

«Ва ўсім свеце пройдзе амаль 1200 розных падзей - найбольш характэрным з'яўляецца рэйс незалежнасці «Дар моладзі», але таксама будуць канцэрты, выставы, мультымедыйныя шоў у бела-чырвоных танах у многіх краінах свету», - паабяцаў намеснік міністра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках