18 красавiка 2024, Чацвер, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшая адукацыя ёсць амаль у 40% маладых еўрапейцаў

Вышэйшая адукацыя ёсць амаль у 40% маладых еўрапейцаў

Хутчэй за ўсё колькасць выпускнікоў ВНУ расце ў Чэхіі, Грэцыі і Славаччыне.

39,9% еўрапейцаў ва ўзросце 30 - 34 гадоў можа пахваліцца ўніверсітэцкім дыпломам - гэта на 0,8% больш за рэкорд мінулага года. Больш за ўсё людзей з вышэйшай адукацыяй жыве ў Літве (58% жыхароў 30-34 гадоў), а менш за ўсё ў Румыніі (прыкладна 26%), піша «Европульс».

Хутчэй за ўсё колькасць выпускнікоў ВНУ расце ў Чэхіі, Грэцыі ды Славаччыне - больш, чым на 6% з 2014 года ва ўсіх трох краінах. Але ёсць і зваротныя тэндэнцыі: у Харватыі, Вугоршчыне, Гішпаніі ды Фінляндыі за той жа перыяд на некалькі адсоткаў знізілася колькасць тых, хто атрымаў універсітэцкі дыплом. Такія звесткі прыводзяцца ў штогадовай справаздачы Еўразвязу Education and Training Monitor, прысвечанай сістэме адукацыі.

Да 2020 года 40% усіх еўрапейцаў ва ўзросце 30 - 34 гадоў павінны мець закончаную вышэйшую адукацыю, паводле стратэгіі развіцця Еўропы-2020. Цяпер гэтую планку ўзялі 17 з 28 краін Еўразвязу, і толькі ў 3 краінах менш за 30% могуць пахваліцца ўніверсітэцкім дыпломам.

У Расеі 56% жыхароў атрымалі вышэйшую адукацыю, паводле звестак міністэрства адукацыі РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках