18 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонцаў прызналі галоўнымі кнігалюбамі планеты

2
Эстонцаў прызналі галоўнымі кнігалюбамі планеты

Агулам у свеце ў сямейнай бібліятэцы стаіць 115 кніг.

У Эстоніі жывуць самыя вялікія аматары кніг у свеце: у сярэднім у бібліятэцы эстонскай сям'і ёсць 218 кніг, а 35% сем'яў трымаюць дома больш за 350 кніг. Агулам у свеце ў сямейнай бібліятэцы стаіць 115 кніг, піша «Европульс».

На другім месцы - нарвежцы (у іх у доме ў сярэднім 212 кніг), следам ідуць чэхі (204), датчане (192) і расейцы (154).

Такія лічбы прыводзяць навукоўцы з Аўстраліі і ЗША ў сваім артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Social Science Research.

Навукоўцы правялі даследаванне ў 31 краіне і высветлілі, што калі ў падлеткавым узросце чалавек жыў у доме з мноствам кніг (прычым чытаць іх не абавязкова), ён дамагаецца вялікіх поспехаў у вучобе - такія людзі больш граматныя, лепш валодаюць навыкамі IT і аперуюць лікамі.

Валоданне рознымі навыкамі больш залежыць ад таго, колькі кніг было ў доме, чым ад полу, узросту ці нават ўзроўню адукацыі.

Эстонцы традыцыйна ўваходзяць у лік еўрапейскіх нацый, якія найбольш чытаюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках