18 красавiка 2024, Чацвер, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца пратэстаў у памежжы?

14
Лукашэнка баіцца пратэстаў у памежжы?

Дыктатар зацвердзіў новую канцэпцыю бяспекі межаў.

Яшчэ не паспелі аціхнуць размовы пасля заяў Аляксандра Лукашэнкі аб умацаванні мяжы з Украінай і кантрабандзе зброі ў Беларусь, як пад яго ўказам выходзіць канцэпцыя новай памежнай бяспекі Беларусі да 2022 года. Пра што ў ёй гаворыцца?

Больш за ўсё ўвагу прыцягвае пункт аб тым, што адной з асноўных пагроз для памежнай бяспекі Беларусі называецца «фармаванне сярод насельніцтва памежных тэрыторый антыканстытуцыйных настрояў, заснаваных на сепаратысцкіх ідэях, а таксама дзеянні, накіраваныя на практычную рэалізацыю такіх ідэй», піша euroradio.fm.

Сепаратысцкія настроі - мабыць, адзін з асноўных страхаў беларускіх уладаў. Аднак непаслядоўнасць у гэтым пытанні можа выйсці для Беларусі бокам. Спачатку мы праводзім вайсковыя вучэнні па абясшкоджванню сепаратысцкіх груп і рухаў, а потым, дыктатар называе Магілёў «горадам, хутчэй, расейскім, чым беларускім».

Асобна вылучаюцца магчымыя міжэтнічныя і міжканфесійныя канфлікты, а таксама павышэнне пратэстнай актыўнасці насельніцтва на прымежнай тэрыторыі да крайняй формы - масавых беспарадкаў з незаконным перасячэннем дзяржмяжы.

А вось спіс асноўных знешніх памежных небяспек для Беларусі:

- узмацненне міграцыйных плыняў і павелічэнне колькасці каналаў незаконнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі;

- рост крымінальнай актыўнасці на прымежнай тэрыторыі сумежных дзяржаў;

- выкарыстанне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для транзітнага следавання асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, незаконных узброеных фармаванняў, міжнародных злачынных груп, а таксама незаконнага перамяшчэння сродкаў учынення актаў тэрарызму і іншай супрацьпраўнай дзейнасці;

- мілітарызацыя памежных тэрыторый сумежных дзяржаў;

- зацягванне або спыненне сумежнымі дзяржавамі працэдур міжнародна-прававога афармлення дзяржаўнай мяжы;

- распаўсюд інфармацыі (поглядаў, меркаванняў), якая ставіць пад сумнеў законнасць (правільнасць) праходжання Дзяржаўнай мяжы і дыскрэдытуе дзейнасць у яе ахове;

- павелічэнне колькасці спроб незаконнага ўвозу ў Рэспубліку Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі і боепрыпасаў (іх кампанентаў), а таксама партый гэтых тавараў.

Акрамя гэтага, у Канцэпцыі гаворыцца, што «сучасныя тэндэнцыі развіцця памежнай прасторы сведчаць пра павышэнне актыўнасці працэсаў, якія фармуюць трансгранічныя небяспекі для нацыянальных інтарэсаў».

Сярод такіх тэндэнцый - захаванне напружанасці ў крызісных рэгіёнах свету, геапалітычнае становішча Беларусі, а таксама асаблівасці цэнаўтварэння і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі як у Беларусі, так і ў сумежных дзяржавах.

У той жа час, у канцэпцыі сцвярджаецца, што ў Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы для выяўлення, нейтралізацыі і мінімізацыі рызык, выклікаў і пагроз памежнай бяспекі.

Больш за тое, ужо «забяспечаны бесканфліктны характар стасункаў з сумежнымі дзяржавамі ў памежных пытаннях». Гэта значыць, быццам бы ўсё добра і характар стасункаў бесканфліктны, але, хто яго ведае, што там суседзям у галаву стрэльне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках