19 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян заявіў пра ўсталяванне аператыўнай сувязі з Азербайджанам

1
Пашынян заявіў пра ўсталяванне аператыўнай сувязі з Азербайджанам
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Са слоў Пашынян, Арменія гатова да перамоў з Азербайджанам аб карабахскай праблеме.

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што наладжаны канал аператыўнай сувязі з Азербайджанам. Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости-Армения».

«З азербайджанскім бокам, як мы і дамовіліся, устаноўленая надзейная аператыўная сувязь. Мы можам сказаць, што на працягу паўгадзіны аператыўныя звесткі дойдуць да прэзідэнта Азербайджана, і калі нешта будзе з іх боку, то інфармацыя дойдзе да нас», - сказаў ён.

Пашынян дадаў, што на армяна-азербайджанскай мяжы і на лініі судакранання Карабаха і Азербайджана апошнім часам сітуацыя «беспрэцэдэнтна спакойная». З ягоных слоў, гэта з'яўляецца вынікам дамоўленасці на саміце краін СНД у Душанбэ, які прайшоў у канцы верасня.

У сярэдзіне жніўня Пашынян заявіў, што Арменія гатова да перамоў з Азербайджанам па карабахскай праблеме.

На саміце кіраўнікоў краін СНД Пашынян і правіцель Азербайджана Ільхам Аліеў дамовіліся прыняць захады зніжэння напружанасці на лініі судакранання ў раёне самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі і стварыць аператыўную сувязь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках