18 красавiка 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўсе крамы «Карона Тэхна» заменяць на «5 элемент»

6
У Беларусі ўсе крамы «Карона Тэхна» заменяць на «5 элемент»

Паміж уладальнікамі гандлёвых сетак укладзенае пагадненне.

Паміж уладальнікамі гандлёвых сетак «Карона» і «5 элемент» дасягнутая дамоўленасць аб перадачы гандлёвых плошчаў, займаных крамамі «Карона Тэхна», у арэнду ЗАТ «Паціё» для адкрыцця на іх крам бытавой тэхнікі «5 элемент». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе аператара «Кароны» кампаніі «Тытунь-Інвест», які паступіў у рэдакцыю tut.by.

У канцы лістапада крамы «5 элемент» адкрыюцца ў ГЦ «Карона», размешчаных у Гародні, Баранавічах і Бабруйску. Агулам пад маркай «Карона Тэхна» аб'яднаныя 12 крам.

У «Карона Тэхна» запэўніваюць, што правы спажыўцоў будуць цалкам абароненыя. «Тытунь-інвест» мерыцца і далей сумленна выконваць усе свае абавязанні, у тым ліку ў рамках гарантыйнага абслугоўвання набытай тэхнікі. У выпадку ўзнікнення пытанняў на працягу гарантыйнага тэрміну пакупнікі «Карона Тэхна» мае права звяртацца на інфацэнтр ГЦ, у якім набывалася тэхніка, гаворыцца ў паведамленні.

У «Тытунь-Інвест» упэўненыя, што змены нададуць новы імпульс развіццю гандлёвай сеткі «Карона», якая працягвае дынамічна пашырацца. Найбліжэйшым часам новыя крамы адкрыюцца ў Берасці і Гародні, а ў канцы гэтага года - у Гомелі.

Сетка «Карона» складаецца з 12 гіпэрмаркетаў і 25 крам фармату «каля дома». «Тытунь-Інвест» таксама належыць фабрыка для вырабу цыгарэт.

Суўладальнікамі кампаніі з'яўляюцца Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч.

Кампанія «Паціё» кантралюе сетку «5 элемент». Яна аб'ядноўвае 50 раздробных крам у 31 горадзе і інтэрнэт-краму. У кампаніі працуе больш за 2300 спецыялістаў, гаворыцца на сайце кампаніі. Паводле інфармацыі «Ежедневніка», асноўнымі акцыянерамі «Паціё» з'яўляюцца Яўген Літвін, Андрэй Балабін, Яўген Новасялецкі, Андрэй Сідорын, Ігар Філяеў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках