16 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абагнала ўсе краіны свету ў кошце iPhone Xs і iPhone Xs Max

8
Беларусь абагнала ўсе краіны свету ў кошце iPhone Xs і iPhone Xs Max
IPHONE XS (злева) і IPHONE XS MAX
ФОТА: GETTY IMAGES

Чаму так дорага?

19 кастрычніка ў Беларусі стартавала папярэдняя замова на iPhone Xs і iPhone Xs Max. Таксама стаў вядомы афіцыйны кошт для беларускіх пакупнікоў. Ён супаў з лічбамі, якія мы называлі раней, і змясціўся ў дыяпазоне ад 3499 да 4999 рублёў. Прапануем параўнаць, колькі будуць каштаваць найноўшыя прылады Apple для пакупцоў з Беларусі ды іншых краін свету, піша tut.by.

На старце продажу iPhone Xs з 64 ГБ убудаванай памяці каштавацьме беларусам 3499 рублёў. Гэта 1660 даляраў бягучым курсам. У ЗША за гэты ж апарат давядзецца аддаць 999 даляраў (плюс падатак з продажу, індывідуальны для кожнага штата). У Расеі кошт складзе 1345 даляраў, у Польшчы - 1342, у Літве - 1364.

iPhone Xs Max на 64 ГБ у нас у афіцыйным продажу каштуе 3799 рублёў, або 1803 даляра. У ЗША за гэтую ж прыладу просяць 1099 даляраў, у Расеі - 1483, у Польшчы - 1476, у Літве - 1479.

Чаму ў Беларусі так дорага? Пра гэта мы пыталіся Ірыну Савіных, генеральнаую дырэктарку сеткі APR у СНД (акрамя Расеі). «Цэнаўтварэнне і выдатковая частка ў розных рэгіёнах адрозніваюцца адзін ад аднаго, але ў сетцы спрабуюць зрабіць усё магчымае, каб фінальны кошт прылад стаўся даступны для беларусаў», - адказала яна.

Дарэчы, беларускія інтэрнэт-крамы ўжо пачалі продаж навінак. Іх кошт традыцыйна ніжэйшы, аднак яны не даюць афіцыйную гарантыю ад Apple. У неафіцыйным продажу iPhone Xs каштуе ад 2560 да 3590 рублёў. iPhone Xs Max каштавацьме 3045 - 4199 рублёў.

Нагадаем, iPhone Xs і Xs Max - палепшаныя версіі леташняга iPhone X. Яны атрымалі OLED-экраны на 5,8 і 6,5 цалі, наймагутны 7-нм працэсар Apple A12 Bionic, здвоеныя асноўныя камеры і сістэму распазнання твараў карыстальнікаў Face ID. Продаж смартфонаў у Беларусі пачнецца 26 кастрычніка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках