16 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт на Віцебшчыне: Пенсіянераў адпраўляюць у «даліну смерці»

7
Бунт на Віцебшчыне: Пенсіянераў адпраўляюць у «даліну смерці»
Фота: «Радыё Свабода»

Блізу 100 чалавек выйшлі на стыхійны мітынг.

Ехаць за 35 кіламэтраў, каб узяць лісток непрацаздольнасці. Можна аўтобусам, які едзе толькі раніцай і ўвечары, а можна на ровары, каб не быць прывязаным да раскладу, перадае «Белсат».

Гэта - магчымая рэчаіснасць жыхароў мястэчка Багушэўска, дзе, паводле розных меркаваннях, шпіталь неўзабаве або пераробяць на дзённы стацыянар, альбо закрыюць. Вяскоўцы, якіх такія перспектывы не радуюць, зладзілі стыхійны мітынг.

«Засталося прыбраць адсюль чыгунку і аптэку - і будзем паміраць як у канцлагеры», - мяркуюць жыхары Багушэўска.

Віцебшчына, мястэчка Багушэўск з насельніцтвам 2,5 тысячы чалавек. Днямі тут пачала распаўсюджвацца інфармацыя, што мясцовы шпіталь пачне працаваць у рэжыме дзённага стацыянара. Людзі баяцца, што не змогуць атрымаць усіх медыцынскіх паслуг, таму ім давядзецца ездзіць за 35 км у раённы цэнтр.

Жыхары Багушэўска:

«Нешта здараецца, то нас адразу гоняць у Сянно – у «даліну смерці». Сянно называюць «далінай смерці»!

«Там 5 ці 6 гадоў ідзе рамонт! Антысанітарыя поўная! Бяруць кроў, а збоку ад яго штось дзяўбуць!»

Аднак праблема не толькі ў гэтым: да Сянна трэба яшчэ даехаць. Аўтобус ж туды ідзе толькі двойчы на дзень. Жыхарка Багушэўска апавядае:

«У Сянно раніцай ідзе аўтобус, а вяртаецца адтуль а 17.40. Гэта я цэлых 12 гадзін маю прабавіць у Сянне! Пенсіянерка!»

Неабыякавыя да сітуацыі людзі самі арганізаваліся для размовы з кіраўніцтвам лякарні. Але размаўляць з імі ніхто не стаў. Акурат у гэты час галоўны лекар Сенненскага раённага шпіталю, часткай якой з'яўляецца багушэўскі, сустракаўся з падначаленымі. Ігар Мізаўцоў, галоўны лекар раённай сенненскай лякарні:

«Я нічога не вызначаю. Я выканаўца, такі ж, як і ўсе астатнія».

Задаць свае пытанні вяскоўцы паспрабавалі праз тэлефон чыноўнікам з сельсавета:

«Вэрхал ніхто ладзіць не будзе!»

Аднак уцямных адказаў таксама не атрымалі.

Як стала вядома, на наступны дзень пасля стыхійнага мітынгу прадстаўнікі ўлад усё ж сустрэліся з жыхарамі Багушэўска. Іх запэўнілі, што праблемы ў тым, што шпіталь будзе працаваць у рэжыме дзённага стацыянара, няма. Увесь спэктар паслуг нібыта па-ранейшаму можна будзе атрымаць у родным паселішчы.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках